Паўстанне 1863–1864 гадоў, вядомае ў Беларусі, як паўстанне Каліноўскага — найярчэйшая старонка айчыннае гісторыі ХІХ стагоддзя. Фільм польскіх дакументалістаў паказвае сітуацыю да паўстання, яго ход, прычыны паразы, наступствы няўдачы і ўрэшце ставяць пытанне: ці варта было змагацца?
У цэнтры фільму пра паўстанне Каліноўскага лёсы чатырох братоў Брыкчыньскіх: Стэфана, Станіслава, Антонія і Юзэфа. Тры старэйшыя браты, якія актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні прайшлі праз падпольную дзейнасць, партызанскую вайну, страту сямейнага маёнтку, Сібір і смерць блізкіх.
У фільме багата рэканструкцыяў падзеяў, дэманстрацыі дакумэнтаў, успамінаў, фотаздымкаў і малюнкаў часоў паўстання.
рэж. Пшэмыслаў Бэднарчык, 2013 г. Польшча
© Тэлеканал Белсат