ЕГУ выдаў кнігу Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: Спроба разбору палітычнага міфа»
Кніга прысвечана бітве пад Грунвальдам як факту грамадскай свядомасці — яе «пасмяротнаму жыццю» ў гістарычнай думцы і сацыяльнай памяці Беларусі. Аўтар паспрабаваў выявіць шляхі і абставіны пашырэння ўстойлівых уяўленняў пра бітву 1410 г. у навуковым і публічным дыскурсе, а таксама паказаць іх ідэалагічны змест і грамадска-палітычнае прызначэнне.
Даволі грунтоўны спіс літаратуры пра ВКЛ ёсць на http://www.vkl.by/
Аляксандр Краўцэвіч:
Сябры! Дзялюся радасцю, што сканчаю працу над новай, надзвычай важнай для мяне кнігай -- “Кароткая гісторыя Беларусі”. На 120 старонках спрабую ахапіць нашую зямлю ад з’яўлення славян у 5-6 ст. да абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь у 1991 г. Глыбінныя працэсы, найважнейшыя з’явы і падзеі беларускай гісторыі пераказаныя літаратурнай мовай і багата ілюстраваныя. Сярод 156 картаў, фотаздымкаў, малюнкаў шмат малавядомых і нечаканых. Беларусы зараз актыўна цікавяцца гісторыяй сваёй краіны, шмат пра яе чытаюць, але часта іх ведам не хапае сістэмнасці. Асобныя з’явы, падзеі, героі і антыгероі існуюць самыя па сабе, адасоблена, адарваныя ад агульнага гістарычнага кантэксту. Гэтая кніга якраз прэзентуе гісторыю краіны ў лагічнай сістэмнай і храналагічнай паслядоўнасці. Прызнацца, самым цяжкім было змясціць нашую вялікую гісторыю ўсяго на 120 старонках! Як атрымаць сабе такую кнігу? Пакуль што спосаб адзін – аформіць папярэднюю падпіску. Для гэтага трэба напісаць электронны ліст на адрас karotkaja.gistoryja2022@gmail.com Падрабязнасці выдаўцы дашлюць лістом ў адказ. Чаму варта аформіць папярэднюю падпіску? Бо, хутчэй за ўсё, кніг будзе надрукавана прыкладна столькі, колькі сабрана папярэдніх замоваў. Выхад кнігі запланаваны на красавік-травень 2022 года. На цяперашні момант ужо завяршаецца вёрстка. (прашу перадаць іншым)
У Каўнасе адбылася прэзентацыя кнігі Таццяны Астроўскай пра культуру і супраціў у БССР
У межах 10-га Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які прайшоў у Каўнасе з 30 верасня па 2 кастрычніка, адбылася прэзентацыя даследавання Таццяны Астроўскай «Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)».