Тэлеканал АНТ адмовіўся ад здымак мастацкага кінафільма «Вітаўт».
Гэта вестка стала поўнай нечаканасцю для патэнцыйных удзельнікаў праекта. Замест мастацкай стужкі кіраўніцтва тэлеканала вырашыла абмежавацца двухсерыйным дакументальным фільмам. Сярод прычын закрыцця праекта называюцца дзве — адсутнасць у тэлеканала грошай на якасны фільм і ссоўванне тэрмінаў, да якіх карціна павінна была з’явіцца на экране.
Як паведамляе сайт АДС, «Вітаўта» планавалася зняць да прэзідэнцкіх выбараў.
Гледачы, паглядзеўшы карціну, павінны былі разгледзець ў старажытным князі фігуру Аляксандра Лукашэнкі - моцную асобу, якая здолела «падняць краіну з каленаў» і гарантаваць яе незалежнасць ад вонкавых пагрозаў. h6:)
Але ўжо зараз відавочна, што зняць якаснае кіно за паўгода (а менавіта столькі, у лепшым выпадку, засталося да старту прэзідэнцкай кампаніі) немагчыма.