Незвычайны канцэрт
Хіты беларускай незалежнай музыкі 90-х пад кадры кінахронікі: знайдзіце сябе, сяброў або бацькоў.
У 2000-м група беларускіх рэжысэраў-дакумэнталістаў зрабіла фільм да Дня Волі. Тады стаяла рубам пытанне аб незалежнасці. Краіне пагражаў аншлюс.
«Незвычайны канцэрт» візуалізавалі хіты беларускага року з дапамогаю дакументальных кадраў, якія адлюстроўвалі розныя старонкі палітычнага жыцця краіны. Першая беларуская музычная відэа-стужка была вельмі папулярнай на відэакасетах. Яна паказвала сутнасць «интеграционной политики», дыктатуру зусім з іншага боку — сатырычнага.
Цяпер стужка даступна таксама ў ЮТубе.
Выконваюцца песні «Крамы», «Нейра Дзюбеля», Віктара Шалкевіча, «Новага Неба», НРМ.
Чытаць цалкам https://nn.by/?c=ar&i=75798