Архіў форуму
1
Посты
1
Карыстальнікі
0
Reactions
917
Прагляды
Аўтар тэмы
Нямецкае выдавецтва Hofer Verlag выпусціла на рынак дзьвюхмоўныя турыстычныя карты.
Польскія геаграфічныя назвы у іх пададзеныя з аналагамі пэрыяду нямецкай акупацыі. Напрыклад, у Лодзі пазначаныя Adolf Hitler Straße, Hurst Vesel Straße і Hitler-Jugend Park, якія находзяцца ў цэнтральнай частцы горада.
Былая заходняя частка краіны, якую палякі называюць Вялікапольшчай, на карце называецца Wartheland . Так называлася правінцыя Трэцяга рэйха, створаная ў 1939 годзе на анэксаванай тэрыторыі.
Выдавец тлумачыць, што яго картамі карыстаюцца турысты сталага веку – былыя жаўнеры і бежанцы – якія знаходзіліся на тэрыторыі акупаванай Польшчы ў 1939-1945 гадах і цяпер, дзякуючы выданню, яны змогуць узгадаць маладосць і «захапіцца ўспамінамі».
Размешчана : 11 сакавіка 2013 21:05