Альпійская балада (1965)
Падчас Другой сусветнай вайны ў Альпах з двух лагераў для ваеннапалонных і палітвязняў здзяйсняюць ўцёкі савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Іх сустрэча выпадковая і нечаканая. Іван спрабуе пазбавіцца ад яе, але дзяўчына ідзе за ім. Яны праводзяць у Альпах некалькі дзён і начэй, але немцы наганяюць уцекачоў.
Ім трэба будзе перажыць самыя неверагодныя прыгоды ў сваім жыцці. Галодныя, змучаныя, напалоханыя і разгубленыя, яны будуць блукаць у самых прыгожых гарах Еўропы, з цяжкасцю ўсведамляючы, што горы яшчэ могуць быць прыгожымі, а мужчына і жанчына здольныя думаць не толькі пра вайну і небяспеку.
Маці ўрагану (1990)
На пачатку 1740-х гадоў войт вёскі Васіль Вашчыла заклікае збройніка Васіля Ветра ўзначаліць Крычаўскае паўстанне. Той пагаджаецца пасля прыходу збіральнікаў падаткаў. Крычаўскі староста Геранім Флярыян Радзівіл спрабуе здушыць бунт.
Знак бяды (1986)
Немаладыя ўжо людзі, Сцепаніда і яе муж Пятрок, жывуць у беларускай вёсцы Выселкі, калі прыходзяць нямецкія акупанты. Спроба неяк ўжыцца з чужынцамі, не тое каб асабліва злымі, але проста якія не лічаць мясцовых жыхароў людзьмі, заканчваецца гібеллю....
Міколка-паравоз (1956)
Фільм апавядае пра лёс беларускага хлопчыка Міколкі па мянушцы Паравоз, сына паравознага машыніста. Дзеянне фільма пачынае разгортвацца ў 1916 годзе. Міколка-Паравоз жыве разам з бацькамі і дзедам ў вагоне-цяплушцы. Бацька Міколкі дапамагае падпольшчыкам і трапляе ў турму. Міколка вырашае паскардзіцца цару на начальніка станцыі, які творыць несправядлівасці. Аднак хлопчыка збіваюць жандары прама пад партрэтам цара, і цяпер Міколка марыць пра помсту.
Паром (1988)
"Паром "(1988 г.) - мастацкі фільм паводле апавядання “Паром на бурнай рацэ” Уладзіміра Караткевіча
Дзеянне адбываецца падчас паўстання Кастуся Каліноўскага. Жонка паўстанца Грынкевіча вязе асуджанаму на смерць мужу загад аб памілаванні. Каб выратаваць каханага, засталося толькі пераправіцца паромам праз Дняпро.
Рака шалее, надыходзіць «вераб’іная ноч» — час буры і навальніцы. А пераправу ахоўваюць царскія жаўнеры…
Чорны замак Альшанскі (1984)
1611 год. Магутны і найбагацейшы ў Беларусі род князёў Альшанскіх раптам падупадае. Скарбы роду апынаюцца замураванымі ў адной з вежаў радавога замка. Апошні з князёў Альшанскіх хавае завяшчанне пра месцазнаходжанне скарбу ў вокладку кнігі.
Гэта кніга, пройдучы праз стагоддзі, становіцца ўжо ў наш час цэнтрам ланцуга падзей… дзіўных, загадкавых і крывавых.
У агні народжаная (1929)
Чужая бацькаўшчына (1982)
Фільм расказвае пра жыцьцё заходнебеларускіх сялянаў 1938 году. Маладая сялянка цяжарная і дзеля шчасьця з каханым чалавекам хоча за любую цану атрымаць сабе жытло і гаспадарку. Уздымаецца праблема беларускага нацыянальнага жыцьця ў гады Другой Рэчы Паспалітай.
На Чорных Лядах (1994)
«На Чорных Лядах» (1994 г.) — фільм паводле аповесці Васіля Быкава. Апошняя беларуская экранізацыя Быкава (калі не ўлічваць сумесны фільм "У тумане" (2012 г.)). Фільм адразу пасля здымкаў (адбыўся рэфэрэндум 1995 году) быў забаронены і пакладзены на паліцу «Беларусьфільму».
Дзікае паляванне караля Стаха (1979)
Дзеянне карціны разгортваецца ў канцы 19 ст. на беларускім Палессі, куды прыехаў малады навуковец-этнограф Андрэй Беларэцкі, каб вывучаць народныя падданні. Ён пасяліўся ў невялікім маёнтку Балотныя Яліны, гаспадыня якога Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца старажытнага шляхецкага роду — распавяла жахлівую гісторыю пра караля Стаха, які час ад часу палюе на прадстаўнікоў яе роду….