У 2013 годзе ў Віцебску, магчыма, у рэшце рэшт усталюць помнік вялікаму князю літоўскаму Альгерду. Гэта будзе другі помнік гэтаму дзеячу ў свеце і другі конны помнік у Беларусі.
Так можа выглядаць будучы помнік Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, які плануюць усталяваць у Віцебску. Фотамантаж Сержука Серебро
Противники установки памятника князю Ольгерду в Витебске обратились с
открытым письмом к Александру Лукашенко
http://news.tut.by/society/348238.html
Гарвыканкам чарговы раз абяцае ўсталяваць у Віцебску помнік вялікаму князю Літоўскаму Альгерду да дня горада — адкрыццё помніка ўнесенае ў праграму ўрачыстасцяў з нагоды 1040-годдзя абласнога цэнтра і павінна адбыцца 27 чэрвеня ў 15:00.
Як і планавалася, помнік князю, які пабудаваў віцебскія замкі, ўсталююць насупраць Свята-Васкрасенскай царквы недалёка ад ратушы, дзе ўжо чатыры гады стаіць пусты пастамент, аздоблены барэльефамі гэтых замкаў.
Аднак за час шматгадовай эпапеі з ўшанаваннем памяці князя Альгерда пасьпеў змяніцца аўтар манумента.
Уласна канцэпцыя помніка не змянілася — князь Альгерд з непакрытай галавой у баявым рыштунку сядзіць на кані трымаючы на правай руцэ сокала.