Вядомы беларускі мастак Мікола Купава выставіў на продаж шэраг сваіх твораў, каб уратаваць помнік архітэктуры - 65% ад выручаных сродкаў ён пераводзіць на дабрачынны рахунак, адчынены адмыслова для фінансавання рэстаўрацыі і адбудовы Базыльянскага кляштара ў Воршы. Некалькі год гэты помнік беларускага барока стаіць без даху і паступова разбураецца...
Відэа-зварот Міколы Купавы, кліп з твораў, выстаўленых на продаж (на песню Зміцера Вайцюшкевіча "Дзе мой край?"):
Мікола Купава дадаў да віртуальнай выставы творы, прысвечаныя паўстанню
Вядомы беларускі мастак Мікола Купава далучыў да віртуальнае выставы, створанай дзеля збору сродкаў на рэстаўрацыю архітэктурнага комплекса былога кляштара базылянаў у Воршы, шэраг сваіх твораў, прысвечаных нацыянальна-вызвольнаму паўстанню 1863-64 г.г.