Стварэнне Беларуска...
 
Падзяліцца:
Апавяшчэнні
Clear all

Стварэнне Беларускага народнага фронту

1 Посты
1 Карыстальнікі
0 Reactions
1,573 Прагляды
Посты: 278
Заснавальнік Admin
Аўтар тэмы
 

У студзені 1989 г. у Вільні на Другім вальным сойме моладзевых арганізацыяў была заснаваная Канфедэрацыя беларускіх моладзевых суполак і было вырашана падтрымаць ініцыятыву стварэння ўсенароднай некамуністычнай палітычнай арганізацыі - БНФ.

Партыя БНФ. У лютым гэтая Канфедэрацыя і Аргкамітэт БНФ арганізавалі ў Мінску мітынг, які сабраў 40 тыс. чалавек. I там упершыню дэманстранты патрабавалі скасаваць запіс у Канстытуцыі аб кіраўнічай ролі КПСС і надаць беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай мовы на тэрыторыі БССР. Устаноўчы з’езд БНФ давялося правесці ў больш дэмакратычнай Літве. Ен адбыўся 24-25 чэрвеня 1989 г. у Вільні. Ідэйным лідэрам БНФ стаў сусветна вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Агульнае кіраўніцтва было даручанае мастацтвазнаўцу і археолагу Зянону Пазняку. Яго намеснікамі абралі фізіка і мастацтвазнаўцу Юрыя Хадыку, гісторыка Міхася Ткачова (памёр у 1992 г.). У прынятай на з’ездзе праграме БНФ яшчэ салідарызаваўся з лепшымі сіламі КПСС у справе рэформаў, ставіў за мэту адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры, прыняцце закона аб дзяржаўнасці беларускай мовы. Выказвалася ідэя сапраўднай суверэннасці БССР у складзе СССР, пад якой тады разумелася перавага рэспубліканскіх правоў над саюзнымі. Неадкладнай задачай прызнавалася ліквідацыя вынікаў чарнобыльскай катастрофы і паляпшэнне дабрабыту людзей. Такім чынам, БНФ стала той арганізацыяй, якая ўзначаліла нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі.

Межы ўплыву БНФ. У верасні 1989 г. БНФ арганізавала дэманстрацыю “Чарнобыльскі шлях”. 3 той пары такія акцыі зрабіліся ў Беларусі традыцыйнымі. Праз рэгулярныя мітынгі і палітычныя пратэсты БНФ рабіла даступнай для народа і міжнароднай грамадскасці інфармацыю пра трагічныя вынікі Чарнобыля. Групы падтрымкі БНФ узнікалі на Міншчыне, у Гомелі, Гародні, Брэсце, а потым і ў іншых месцах Беларусі. Канфедэрацыя беларускіх моладзевых суполак актыўна спрыяла дзейнасці БНФ, а ў 1990 г. злілася з ім. Базай нацыянальнага руху беларусаў рабіліся гарады, дзе ў 1989 г. жыло 64% насельніцтва краіны. БНФ пачаў выдаваць газэту “Навіны”. Асобныя артыкулы прыхільнікаў новага руху друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Полымя”, “Маладосць”, газэтах “Звязда”, “Настаўніцкая газэта”. Яны заклікалі да адраджэння ідэалаў “Нашай нівы” і Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак патрыятычнай інтэлігенцыі не ўдавалася істотна пашырыць свае погляды сярод ушчэнт зрусіфікаванага народа. У рабочых не было перакананасці і досведу, што капіталістычная сістэма лепшая за камуністычную. Арганізаваныя ў 1989 г. незалежныя прафсаюзы (Рабочы саюз Беларусі на чале з Віктарам Івашкевічам, Міхаілам Собалем і Сяргеем Мухіным) аб’ядноўвалі некалькі працэнтаў рабочых і абмяжоўвалі сваю дзейнасць сацыяльнай сферай. Запрыгоненая і скалечаная беларуская вёска заставалася апірышчам камуністьгчных антынацыянальных сілаў. Ветэраны мінулай вайны, павязаныя з савецкай уладай “слаўнымі перамогамі", не жадалі ёй здраджваць. Рускае насельніцтва асцерагалася страціць прывілеяванае становішча ў рэспубліцы. Грамадства падзялілася на дзве рознавялікія плыні - савецкую (большую) і нацыянальную (меншую).
Уяўная русафобія сябраў БНФ. Характэрна, што ў 1989 г. з 40 тыс. сяброў БНФ 20% былі па нацыянальнасці рускія. Гэтыя людзі, як правіла, доўгі час пражылі ў Беларусі, лічылі яе сваёй радзімай і рабілі для беларускай справы і незалежнасці краю часам болей, чым патрыятычна настроеныя беларусы.

 
Размешчана : 25 лістапада 2017 02:18
Тэгі тэмаў
Падзяліцца: