Гетман Канстанцін Астрожскі

Старажытны род Астрожскіх паходзіў з тураўскіх князёў. Мужчыны з гэтага роду спрадвеку славіліся ваярскім майстэрствам. Князь Канстанцін яшчэ ў юнацтве выявіў талент ваяводы. Ён стаў адным з герояў барацьбы з крымскімі татарамі: некалькі разоў разбіваў іхныя аддзелы і аднаго разу захапіў у палон самога хана Махмет-Гірэя.

Астрожскі
Шляхецкі герб “Астрог”, якім карыстаўся род Астрожскіх

Ацаніўшы заслугі Астрожскага ў абароне Айчыны, гаспадар Аляксандр у 1497 г. прызначыу яго найвышэйшым гетманам – начальнікам усіх узброеных сілаў Вялікага Княства. Князю Канстанціну было ўсяго 37 гадоў. Ніхто раней не атрымліваў гэтай высокай пасады ў такім маладым узросце.
Апрача вайсковых клопатаў гетман Астрожскі будаваў цэрквы і манастыры, адчыняў школы і шпіталі. Па колькасці зямлі і сялянаў ён быў тады другім у дзяржаве пасля віленскага ваяводы А. Ганггаўта і выстаўляў з сваіх маёнткаў у войска больш за 400 конных ваяроў.
Цяжкія выпрабаванні напаткалі гетмана ў 1500 г. У бітве на рацэ Вядрошы, дзе маскоўскія захопнікі мелі перавагу ў дзесяць разоў, войска Астрожскага амаль цалкам палегла, а сам ён трапіў у палон. Адмовіўшыся ад выгадных прапановаў маскоўскага князя, гетман праз сем гадоў змог уцячы і вярнуцца на радзіму.

За сваё жыццё Канстанцін Астрожскі перамог у шасцідзесяці трох бітвах, але вечную славу яму прынёс трыюмф пад Воршай.

© “У. Арлоў “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае”, 2012

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии