Назва: Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік
Аўтар: рэдкал.: А.А. Воінаў [і інш.].
Выдавецтва: БелЭн
Год выдання: 1993
Старонак: 620
Спампаваць
Аўтар: рэдкал.: А.А. Воінаў [і інш.].
Выдавецтва: БелЭн
Год выдання: 1993
Старонак: 620
Характарыстыка: На працягу сваёй гісторыі беларускі народ стварыў высокаразвітую і арыгінальную архітэктуру. Яе лепшыя помнікі адлюстроўваюць асаблівасці і найважнейшыя архітэктурна-мастацкія плыні і дасягненні сваёй эпохі, сведчаць аб практычнай мудрасці і мастацкім майстэрстве дойлідаў Беларусі. У аднатомнай энцыклапедыі змешчана больш за 1 200 артыкулаў, прысвечаных лепшым творам беларускай архітэктуры ХІІ–ХХ стст. У ёй чытач зможа знайсці інфармацыю пра такія выдатныя помнікі старажытнага дойлідства, як Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква ў Гродне, касцёлы ў Пінску і Слоніме, замкі ў Лідзе і Міры, палацава-паркавыя ансамблі ў Нясвіжы і Гомелі ды многія іншыя. Прадстаўлены таксама лепшыя творы архітэктуры, якія не дайшлі да нас з-за ваенных ліхалеццяў, не ўцалелі з-за чыноўніцкага раўнадушша, непавагі і абыякавасці да культурнай спадчыны. Змешчаны і даведкі пра лепшыя ансамблі і будынкі савецкага часу. Асобныя артыкулы прысвячаюцца лепшым мемарыяльным збудаванням.
У томе таксама падаюцца звесткі пра населеныя пункты, адметныя дасягненнямі горадабудаўнічага мастацтва, архітэктурным абліччам, багаццем старажытных і сучасных твораў архітэктуры. Даведнік спалучае тэматычны і алфавітны прынцыпы: кожная частка тома прысвячаецца пэўнай тэматыцы, а ўнутры яе артыкулы размяшчаюцца ў алфавітным парадку. У выданні маюцца тэрміналагічны слоўнік і біяграфічныя артыкулы пра архітэктараў і дойлідаў, гісторыкаў і даследчыкаў беларускай архітэктуры. Змешчаны таксама спіс членаў Саюза архітэктараў Беларусі. Кніга багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі і чарцяжамі.
Спампаваць
Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым праз форму сувязі.