Культавыя камяні і геалагічныя помнікі прыроды

У беларусаў з валунамі звязана вялікая колькасць старадаўніх легенд і паданняў. І да нашых дзён больш за 300 камянёў на Беларусі называюцца “культавымі”. Людзі звязвалі валуны як са светлымі, так і з цёмнымі сіламі. Як адгалоскі паганскай даўніны, захаваліся паданні аб волатах (камяні “Волат”, “След Волат”, “Асілак”). Дзіўны камень “Расколатае сэрца” спачывае недалёка ад Слоніма – дзьве паловы калісьці адзінага валуна двухметровай вышыні і на самай справе нагадваюць расколатае напалам каменнае сэрца.

Божы камень
Божы камень

Нашы продкі верылі, што ўсе камяні валодаюць лячэбнымі ўласцівасцямі, таму адколатыя ад іх кавалачкі таўклі ў парашок і ўжывалі ў лекі, а таксама часта і дажджавую ваду з паглыбленняў ў камянях выкарыстоўвалі ў лячэбных мэтах. Калісьці лічылі, што дакрануўшыся далоняй да каменя, можна выгаіць шматлікія хваробы. У Любанскім раёне ёсць Божы камень, які нібыта вылечвае ў маладзік ад усіх хвароб. У Даўгінаўскага гасцінца ёсць Дажджбогаў камень, а ў Сенненскім раёне – Пярун-камень. Тут жа існуе выдатная легенда пра Змеяў камень, з дапамогай якога старажытны воін адолеў змея. Каля вёскі Горкі, у 13-ці кіламетрах ад Шуміліна, ляжыць Вялікі камень, які лічыцца самым вялікім на тэрыторыі сучаснай Беларусі – яго даўжыня дасягае 12-ці метраў! У Глубоцкім раёне можна пачуць паданне пра валун, які асаблівым чынам паказвае на месца, дзе калісьці французамі было зарыта сем бочак з шасцю мільёнамі франкаў.

Народныя паданні апавядаюць, што паверхні валуноў былі ўлюбёным месцамі трапез вядомых гістарычных асоб. Абедалі на такіх валунах і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, і Напалеон, і Пётр I, і імператрыца Кацярына II… Ёсць нямала валуноў з вельмі інтрыгуючым назвамі, напрыклад: Божая ножка, Адамаў камень, Князь-камень, Чортава грэбля, Грывень-камень, Камень-семігаюн!..

Пра многія камяні складзеныя прыгожыя легенды і паданні, але часцей за ўсё мы і не здагадваемся, што дакранаемся рукой да свяшчэнных для многіх пакаленняў пасланцаў глыбокай даўніны!

Добра вядомы гісторыкам так званыя Барысавы камяні, на якіх па загадзе князя Барыса высякалі крыжы і малітвы. Ёсць у Беларусі і іншыя валуны, звязаныя з айчыннай гісторыяй: камень Міцкевіча (камень філарэтаў), камень Багушэвіча, камень з надпісам “sieniom Kosciuszki” (“Памяці Касцюшкі”) у Залескім парку Агінскага … Усяго ў Беларусі існуе 581 геалагічны аб’ект, прылічаны да ахоўваемымх помнікаў прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння.

© В.Букаў “Мінская школа”

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии