У інтэрнэце з’явілася онлайн гульня-віктарына прысвечаная гісторыі Беларусі і Польшчы. Гэта першая і пакуль адзіная гульня, прысвечаная гісторыі Беларусі.
Гульня паўстала ў рамках беларуска-польскага грамадскага супрацоўніцтва. Гульня мае на мэце паказаць гістарычную агульнасць Беларусі – Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, якія з 1569 года суіснавалі ў рамках аб’яднанай дзяржавы Рэчы Паспалітай.
⇒ Запампаваць гульню можна па адрасе rp1569.com.
У гульні зроблены акцэнт на тых момантах агульнай гісторыі, якія аб’ядноўваюць палякаў і беларусаў. “Менавіта любоў, з’яўляецца той сілай, якая можа даць натхненне для маладых палякаў і беларусаў будаваць лепшы свет, лепшую Еўропу. Магчыма гульня, дапаможа камусьці знайсці такое натхненне ў вялікім мінулым абодвух народаў”, – сказалі стваральнікі гульні.
Музыку для гульні стварыў беларуска-польскі фольк гурт – “Мятліца” / “Miatlica”. Выканаўшы на аўтэнтычных музычных інструментах такія беларускія народныя песні, як “Ружа кветка”, “Туман Ярам”, “Штой па моры”, “Зіма” і іншыя.
У гульне ёсць 10 узроўняў па 10 гістарычных пытанняў у кожным. Калі вы адказваеце няправільна на пытанне, тут жа даецца правільны варыянт. Калі вы адказалі правільна, то вам залічваюць ачкі. Пры пераходзе на новы ўзровень з’яўляюцца дадатковыя бонусы ў выглядзе нейкіх гістарычных даведак і тлумачэнняў.
Гуляйце і пазнавайце гісторыю Беларусі і Рэчы Паспалітай.