Magni Ducatus Lithuaniae (карта Радзівіла) — карта Вялікага княства Літоўскага 1613-1630 гг. з калекцыі Нацыянальнага Гістарычнага музея РБ. Ініцыятар і фундатар яе стварэння быў Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. Гэта першая буйнамаштабная (1: 1300000) карта Вялікага Княства Літоўскага.
Праца па зборы матэрыялаў і выданню карты праходзіла ў Нясвіжы. Карту выканаў вядомы гравёр Тамаш Макоўскі. Яна складаецца з двух частак: непасрэдна карты ВКЛ і карты Дняпроўскіх парогаў. Усяго на карце пазначана 1039 населеных пунктаў, у тым ліку 544 у межах ВКЛ, з іх 342 непасрэдна на тэрыторыі Беларусі.
⇒ глядзець/спампаваць арыгінал (памер 5185х3717)