Крывавы патоп. Невядомая вайна 1654-1667 гг.

У 1654 г. на Вялікае Княства Літоўскае абрынулася самая цяжкая ў нашай гісторыі вайна, якую сучаснікі называлі «крывавым патопам». Гэта самая жахлівая вайна паводле колькасьці людскіх стратаў для зямель Беларусі, у якой супраціўнікам была найбліжэйшая ўсходняя суседка — Расея. Сёння пра вайну 1654-1667 гг. ведаюць толькі адзінкі, бо ў радавай гістарычнай навуцы яе проста схавалі або сфальсіфікавалі. Гэтую вайну царскія гістарыёграфы назвалі расейска-польскаю, ці вайною за ўз’яднаньне Ўкраіны й Беларусі з Расеяй. Але ці так было насамрэч? Вядомы беларускі гісторык Генадзь Сагановіч акрэсліў гэтую вайну як Невядомая. Яна сапраўды адбывалася паміж Рэччу Паспалітаю ды Маскоўскім царствам, але яе дзеяньні адбываліся пераважна на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, і найбольш пацярпелі менавіта беларускія землі: на іх зьнішчылі ці забралі ў маскоўскі ясыр амаль палову насельніцтва, амаль усе месты, мястэчкі й вёскі сталіся руінамі ці ператварыліся ў попел і друз. Рэч Паспалітая Абодвух Народаў вытрывала ў той вайне, але пасьля яе больш ніколі не здолела вярнуць сабе былую веліч.

У фільме выступілі гісторыкі Алесь Краўцэвіч, Валянцін Голубеў, Уладзімер Арлоў і археолаг Ірына Ганецкая.

© 2013 г., Беларусь, Тэлеканал БЕЛСАТ

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии