3 |
- 1918 Дзень дзяржаўнасьці беларускае мовы — апублікаванае прэсавае паведамленьне аб дзяржаўным статусе беларускае мовы ў БНР
|
4 |
- 1557 У мястэчку Астроўна пад Віцебскам нарадзіўся Леў Сапега – вялікі канцлер Літоўскі, фундатар трэцяга Статута ВКЛ
|
6 |
- 1910 Нарадзіўся Барыс Уладзіміравіч Кіт, вучоны ў галіне астранаўтыкі, асветнік, педагог, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.
|
7 |
- Дзень памяці Ларысы Геніюш (09.08.1910 – 07.04.1983) – беларускай паэткі, Генеральнага Сакратара Урада БНР у эміграцыі
|
15 |
- 1858 Нарадзіўся Кіпрыян Кандратовіч (15.04.1858 – 31.10.1932) – міністр абароны БНР, генерал арміі Расійскай імперыі.
|
21 |
- 1101 Дзень памяці Усяслава Чарадзея (1044-21.04.1101) – князя Полацкага, паганца, які пабудаваў Сафійскі сабор
|
25 |
- 1859 Указ аб забароне друкаваць кнігі беларускай лацінкай
- 1868 Нарадзіўся Раман Скірмунт (25.04.1868 – 07.10.1939) – прадстаўнік прамысловай эліты імперыі і Прэм’ер-міністр БНР
|
28 |
- Дзень памяці святога Кірылы Тураўскага (1130 – 1182), кананізаванага ў ліку свяціцеляў
|
30 |
- 1632 Памёр Жыгімонт III Ваза (20.06.1566 – 30.04.1632) – вялікі князь Літоўскі, які вярнуў Смаленск і захапіў Маскву
|