У кастрычніку 1988 г. Беларусь далучылася да Канвенцыі па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, прынятай ЮНЕСКА ў 1972 г. На сёняшні дзень 4 аб’екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Белавежская пушча
1979, 1992
Беларусь, Польшча
Замкавы комплекс Мір
2000
Мір, Гродзенская вобласць
Геадэзічная дуга Струвэ
2005
Беларусь, Эстонія, Расія, Фінляндыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Малдавія, Швецыя, Украіна
2005
Нясвіж, Мінская вобласць
Таксама 10 аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны. Сярод іх: Аўгустоўскі канал, Сафійскі сабор у Полацку, Камянецкая вежа, Каложская (Барысаглебская) царква ў Гродне, Брэсцкая крэпасць, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Свята-Мікольскі жаночы манастыр у Магілёве і інш.