Абарончае дойлідства на Беларусі XIV – XVI стст.

Вялікае Княства Літоўскае часта рабілася арэнай ваенных дзеянняў: нападаў нямецкіх рыцараў, наездаў крымскіх татараў, уварванняў маскоўскіх войскаў.

Гэта выклікала вялікую патрэбу ў адмысловых абарончых збудаваннях, асноўным тыпам якіх сталі замкі. У іх будаўніцтве па-ранейшаму пераважаў раманскі стыль.

У XIV ст. магутныя адна-, дзвюх- або шматвежавыя мураваныя (каменныя) замкі былі ўзведзеныя ў Троках, Вільні, Медніках, Крэве, Лідзе, Новагародку… Разам яны стваралі моцную лінію абароны. Таўшчыня муроў Крэўскага замка дасягала трох метраў, а вышыня – трынаццаці. Няраз непрыступнай фартэцай паўставалі на шляху тэўтонскіх заваёўнікаў новагародскія ўмацаванні. У 1394 г. Лідскі замак паспяхова вытрымаў цяжкую аблогу ангельскіх і французскіх рыцараў якія выкарыстоўвалі балісты ды іншую абложную тэхніку.

Стары замак у Горадні.
Стары замак у Горадні. Рэканструкцыя Паўла Татарнікава. 2008 г.

Складаны комплекс пабудоваў уяўляў сабой на пачатку XV ст. пяцівежавы Гарадзенскі замак. Яго сцяна, звернутая да Нёмана, мела даўжыню 120 метраў а да рэчкі Гараднічанкі – 90. Паміж чацвертай і пятай вежамі знаходзіўся мураваны двухпавярховы палац вялікага князя Вітаўта (45×15 м). Пакоі ў ім размяшчаліся ў адзін рад, а вокны на другім паверсе мелі выгляд байніцаў.
Падарожнікі называлі тагачасную Літву-Беларусь “краінаю замкаў”.

© “У. Арлоў “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае”, 2012

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии