Армія Краёва

У гады Другой сусветнай вайны на заходніх тэрыторыях Беларусі дзейнічаў магутны нацыяналістычны польскі падпольны рух — Саюз узброенай барацьбы-Армія Краёва (АК). Яна з’яўлялася ўзброенай структурай Польскай падпольнай дзяржавы, і падпарадкоўвалася распараджэнням польскага эмігранцкага ўрада ў Парыжы, а пазней – у Лондане. Мэтамі АК было захаванне межаў Польшчы па стане на 1 верасня 1939 года і аднаўленне даваенных парадкаў у краіне. У іх рэалізацыі палякі сутыкнуліся з супрацьдзеяньнем украінскіх нацыяналістаў з УПА, прыхільнікаў стварэння незалежных Літвы і Беларусі, якія супрацоўнічалі з нямецкімі акупантамі. У сувязі з тым, што акрамя Польшчы на землі Заходняй Беларусі прэтэндаваў і Савецкі Саюз, АК ваявала з савецкімі партызанамі, а пасля — з Чырвонай арміяй і органамі дзяржбяспекі СССР.
Праз шэрагі АК за час яе існавання (1939 -1945 гг.) толькі на землях Заходняй Беларусі, Літвы і Заходняй Украіны прайшло больш за 60 тысяч чалавек, розных нацыянальнасцяў і канфесій. (Усяго ў Арміі Краёвай у гады вайны налічвалася больш за 350 тысяч чалавек). АК з’яўлялася, па сутнасці, партызанскай арміяй, якая мела арганізаваныя кіруючыя органы, баявыя і тылавыя часці і злучэнні (самае буйное – дывізія), укамплектаваныя прафесійнымі вайскоўцамі, у тым ліку і афіцэраў даваеннай польскай арміі. Тым не менш, нягледзячы на значную колькасць, польскі партызанскі рух не здолеў аказаць істотнага ўплыву на працэсы, якія адбываліся ў акупаванай Заходняй Беларусі, так як да 1943 года практычна не вёў барацьбы з акупантамі, прытрымліваючыся тактыкі чакання і назапашвання сіл, а выйшаўшы з падполля, ўступіў у шматлікія канфлікты з рознымі ня-польскімі нацыянальнымі ўзброенымі структурамі.

Нельга не прызнаць, што члены АК карысталіся шырокай падтрымкай мясцовага польскага насельніцтва, з якім іх аб’ядноўвала адзіная культура і рэлігія, якое падзяляла мэты Лонданскага ўрада і АК. Да таго ж палякі – жыхары Заходняй Беларусі бачылі ў польскім падполлі сваіх абаронцаў і папаўнялі шэрагі АК.

Структура Арміі Краёвай у 1944 г.

На Палессі АК ваявала супраць УПА і іншых украінскіх нацыяналістаў. Гэты канфлікт адрозніваўся асаблівай жорсткасцю, якая была абумоўлена ўзаемнай непрыязнасцю, назапашанай за стагоддзі суседства, так і радыкальнасці дзеянняў АК і УПА, накіраваных супраць мясцовага насельніцтва. У выніку польска-ўкраінскага канфлікту загінулі дзясяткі тысяч мірных жыхароў. У ходзе жорсткага супрацьстаяння ў варагуючых бакоў не было ніякай рэальнай магчымасці прыйсці да згоды. Польскі бок імкнуўся аднавіць незалежную Польшчу ў межах межаў, якія існавалі да Другой сусветнай вайны. Мэтай украінскага нацыяналістычнага руху было стварэнне незалежнай Украінскай дзяржавы ў яе этнаграфічных межах. У вайне украінцаў супраць палякаў савецкія партызаны ваявалі на баку апошніх. Барацьба АК і УПА скончылася фактычным паражэннем польскага падполля, якое было вымушана адступіць на тэрыторыю этнічнай Польшчы.

У Заходняй Беларусі ў створанай акупантамі Генеральнай акрузе “Беларусь” палякі ўступілі ў канфлікт з прыхільнікамі беларускага нацыянальнага руху, якія карысталіся падтрымкай нямецкіх акупантаў. Пачатак гэтаму канфлікту паклалі нямецкія ўлады, якія ў якасці аднаго са сродкаў авалодання захопленай тэрыторыяй, выкарыстоўвалі абвастрэнне міжнацыянальных супярэчнасцяў. На тэрыторыі Генеральнай акругі “Беларусь” патэнцыял для іх не быў высокім. Аднак пасля захопу Беларусі немцы прызначылі на ўсе адміністрацыйныя пасады палякаў, пазбаўленых улады ў 1939 годзе. Вярнулі ім іх маёмасць. Атрымаўшы уладу ў свае рукі, палякі пачалі помсціць беларусам, за дапамогу Чырвонай арміі ў акупацыі Польшчы. Да пачатку 1942 года польскі ўплыў у рэгіёне настолькі адужэў, што немцы вырашылі супрацьпаставіць яму беларускіх нацыяналістаў. У выніку польска-беларускага супрацьстаяння ахвярамі з абодвух бакоў сталі некалькі тысяч жыхароў Заходняй Беларусі, незалежна ад нацыянальнасці і завяршылася фактычна перамогай АК, якая ўсталявала свой кантроль над шэрагам раёнаў Заходняй Беларусі.

Адначасова з польска-беларускім канфліктам на тэрыторыі Віленшчыны і Заходняй Беларусі ішла і савецка-польская партызанская вайна. Спрэчка аб тэрытарыяльнай прыналежнасці названых зямель сутыкнула дзве антыфашысцкія сілы: савецкіх партызан і Армію Краёву. Супрацоўніцтва прадстаўнікоў апошняй з акупантамі ў мэтах, фарміравання сваіх узброеных атрадаў, выклікалі неадназначную ацэнку ў мясцовага насельніцтва, большая частка якога была падзелена на прыхільнікаў аднаўлення савецкай улады і прыхільнікаў аднаўлення Польшчы. З часам такое супрацьстаянне перарасло ў грамадзянскі узброены канфлікт паміж савецкім і польскім падполлем. Пасля разрыву дыпламатычных адносін з Польшчай савецкае кіраўніцтва паспрабавала раззброіць польскія партызанскія атрады і падпарадкаваць іх свайму ўплыву.

Пасля заняцця Заходняй Беларусі савецкімі войскамі рэшткі АК ўступілі ў барацьбу за яе тэрыторыю з органамі дзяржбяспекі СССР, звяртаючыся пры гэтым да тэрору і дыверсіяў супраць прыхільнікаў савецкай улады. Аднак пры гэтым, у асобных выпадках, кіраўніцтва польскага падполля дапускала супрацоўніцтва з СССР у рамках барацьбы з украінскімі нацыяналістамі. Да канца 1940-х гадоў самыя непрымірымыя польскія нацыяналісты пазбавіліся ў Заходняй Беларусі падтрымкі з боку мясцовага насельніцтва. Партызанская дзейнасць польскага падполля ў БССР была згорнутая, а рэшткі паўстанцкіх атрадаў альбо склалі зброю, альбо перайшлі савецка-польскую мяжу.

© Сямашка Я. Армiя Краёва на Беларусi. Мн., 1994.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии