Пашырэнне індаеўрапейцаў

Калі глядзіш на карту пашырэння індаеўрапейскіх моваў на усходзе не пакідае адчуванне, што пазнейшае асваенне Сібіры і Далёкага Ўсходу было нібы запраграмавана яшчэ з часоў “афанасьеўцаў” (IV-II тыс. да н.э.). Тыя стэпы былі вялізарным этнічным рэактарам, які цягам тысячагоддзяў перамолваў незлічоныя індаеўрапейскія і цюркска-алтайскія народы. І ў выніку індаеўрапейцы ўжо ў абліччы рускіх, беларусаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў ды інш. народаў, што перасяляліся ў Сібір усё ж дамагліся свайго і дайшлі да ўзбярэжжа Акіяну. А таксама пакінулі свой генетычны след сярод мангалоідаў (алтайцы – каля 50 % R1a, кіргізы – да 60 %, казахі – да 15-20%).

Карта пашырэння індаеўрапейскіх моваў

Хоць у цяперашні час да індаеўрапейцаў адносяць па моўнай прыкмеце, 5 тысяч гадоў назад гэта быў гурт генетычна роднасных народаў. Маркерам індаеўрапейскага паходжання, магчыма, з’яўляецца гаплагрупа R1a у Y-храмасоме ў мужчын (аднак у гэтым ёсць вялікія сумненні, бо па дадзеных хуткасці мутацый Y-храмасом мутацыя R1a паўстала больш 10 тыс. гадоў таму назад, што нашмат раней чым рассяленне прота-індаеўрапейцаў). Найбольшая варыятыўнасць маркера R1a сустракаецца ва Усходняй Украіне, што можа паказваць на найбольшую старажытнасць распаўсюджвання яго ў гэтым рэгіёне.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии