Вёска Гарадок з’яўляецца самым старажытным паселішчам Маладзеншчыны. Няма адзінай думкі ў гісторыкаў, пра дату ўзнікнення Гарадка. В.Я. Данілевіч лічыў, што Гарадок і «Гарадец», які згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1161 годзе, гэта адно і тое ж месца. Сама назва вёскі «Гарадок» сведчыць пра існаванне тут невялікага замка.
Даведка аб Гарадоцкім замку: | |
Месцазнаходжанне: | Паўночная частка вёскі Гарадок (Маладзечанскі раён) |
Год будаўніцтва: | XI стагоддзе |
Год разбурэння: | XVII стагоддзе |
Матэрыял пабудовы: | дрэва |
Структура: | драўляны замак, пабудаваны на месцы старажытнага гарадзішча |
Стан: | замчышча |
Гісторыя стварэння
Замак у Гарадку быў збудаваны яшчэ полацкімі князямі ў ў ХІ стагоддзі. У мясцовых жыхароў нават ёсць паданне пра тое, што нібыта пэўны час у Гарадоцкім замку жыла княгіня Рагнеда.
Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадоцкі замак датуецца толькі 1646 годам. Да пачатку ХVII стагоддзя мясцовасць уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні Галімскіх.
У пачатку ХVII стагоддзя Гарадок набылі Раддзівілы. Ужо тады замак знаходзіўся ў дрэнным стане, таму яны не аднаўлялі яго.
Структура
Авальны ў плане дзядзінец (60х40 м), абкружаны з поўдня вадзяным ровам (шырыня 25—30 м), захаду і поўначы — магутным земляным валам (вышыня да 10 м). З усходу ў разрыве валу стаяла вежа (засталася круглая пляцоўка дыяметрам каля 7 м), якая ахоўвала ўезд у замак. Да ўваходу ў замак цераз роўбыў перакінуты драўляны мост. На дзядзінцы знаходзіліся мураваныя і драўляныя жылыя і гаспадарчыя пабудовы.