Чарговым савецкім дыктатарам стаў Мікіта Хрушчоў (1953—1964). Культ асобы Сталіна быў асуджаны на XX з’ездзе КПСС (1956). Зрываліся і знішчаліся партрэты правадыра. У 1961 г., пасля XXII з’езда КПСС, пачаліся перайменаванні гарадоў і вуліц, якія насілі імя Сталіна, руйнаваліся ўзведзеныя ў яго гонар помнікі. Але сумненне ў мэтазгоднасці самой савецкай […]
БССР
11 красавіка 1927 г. была прынята Канстытуцыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая замацавала факт уваходжання Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Каб усебакова ахарактарызаваць значэнне і ўмовы стварэння дадзенага дакумента, спачатку правядзем невялічкі экскурс па падзеям, якія адбыліся на Беларусі ў час яе нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Барацьба за незалежнасць краіны, […]
Бальшавікі заўсёды былі прыхільнікамі “класавага падыходу” ў ацэнцы з’яваў грамадска-палітычнага і культурнага жыцця. Усё нацыянальнае, асабліва ў палітыцы і эканоміцы, разглядалася імі як праява “буржуазнасці”, з якой раней ці пазней трэба весці бязлітасную барацьбу. Але на пачатку 20-х гадоў палітычная і эканамічная сітуацыя ў Савецкай Расеі вымушала яе кіраўнікоў лічыцца […]
Бальшавіцкі Маніфест. Уначы з 1 на 2 студзеня 1919 г. так званы Часовы рабоча-сялянскі ўрад, які ўзначаліў Зміцер Жылуновіч, прыняў Маніфест аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). У ім паўтаралася ідэя беларускай дзяржаўнасці, якая ўжо была абвешчаная Другой устаўной граматай БНР. Маніфест, як і Грамата, дэклараваў сацыяльныя правы працоўных, […]