Вішчынскі замак узнік у сярэдзіне XII ст. Матэрыялы раскопак сведчаць аб развіцці сельскай гаспадаркі, палявання, апрацоўцы металу і дрэва.
Вішчынскі феадальна-ўладальніцкі замак уяўляў сабой магутную абарончую сістэму XI-XIII ст., якая складаецца з трох паралельных ліній валоў і равоў. Абарончая сцяна на грэбні вала стварала выдатныя ўмовы для абароны. З боку ракі абмежавана стромкім абрывам рачной тэрасы.
Вішчынскі замак належаў Смаленкаму княству. Аб гэтым сведчыць знойдзеная свянцовая пячатка Мсціслава Расціслававіча Храбрага, а таксама ўпрыгожанні, якія былі характэрнымі на Смаленскіх землях.
У 1979 г. у час даследвання крапасной сцяны гарадзішча быў выяўлены адзін з найбольш выдатных па мастацкай каштоўнасці скарбаў, знойдзеных на Беларусі. Схаваны скарб быў у канцы XIII ст.
Дадзеныя раскопак сведчаць пра тое, што гарадзішча замка было збудавана на месцы стаянак эпохі мезаліту і ранняга неаліту.
Унутры замка выяўлены рэшткі не менш як дзесяці розных пабудоў. У некаторых з іх знойдзены рэшткі падлогі разбураных печаў. У паўночнай частцы пляцоўкі замка быў раскапаны свіран з абгарэлым збожжам, у паўднёвазаходняй частцы—ювелірныя майстэрні. У 1979 годзе знойдзены так званы вішчынскі скарб. Ён складаецца з дзвюх частак ―рэчавай і грашовай. Рэчавая частка прадстаўлена рознымі срэбнымі жаночымі ўпрыгажэннямі: колтамі, падвескамі, бранзалетамі і іншымі прадметамі, а ў грашовай частцы скарбу знайшлі срэбныя грыўні.