Лісоўчыкі - лёгкая беларуская кавалерыя

Пошук па сайту

Гл. таксама

Катэгорыі

Рэклама:

Техосмотр без прохождения читайте здесь .

Еўрапейскую вядомасць атрымала лёгкая беларуская кавалерыя, названая паводле імя яе камандзіра лісоўчыкамі (існавала ў перыяд 1608 - 1630-х гг.). Аляксандр Язэп Лісоўскі, віленскі шляхціч і таленавіты военачальнік, стварыў надзвычай мабільныя аддзелы з адметнай тактыкай. Узброеныя шаблямі, дзідамі, лукамі, а таксама мушкетонамі, лісоўчыкі, якія не мелі абозу, рабілі імклівыя рэйды па глыбокіх варожых тылах. Яны прымалі ўдзел у вайне Рэчы Паспалітай з Масковіяй, Трыццацігадовай вайне, у бітвах супраць туркаў-асманаў.

 

Ваюючы спачатку на баку Дзімітра II, Лісоўскі з сваімі некалькімі тысячамі вершнікаў браў Каломну, Галіч, здзяйсняў паспяховыя паходы ў Пскоўскую, Ноўгарадскую, Уладзіміра-Суздальскую землі.

Улетку 1615 г. гетман Хадкевіч, каб адцягнуць расейскія сілы ад Смаленска, накіраваў Лісоўскага ўглыб непрыяцельскага абшару. Наша кавалерыя, праходзячы часам 150 кіламетраў за суткі, захапіла горад Карачаў і разграміла пад Арлом войска князя Хаванскага. Галоўнай арэнаю яе дзеянняў стала Паволжа. Звязаўшы буйныя царскія сілы, Лісоўскі дапамог адстаяць Смаленск. «Лісоўчык ваюе, што пажар бушуе», - гаворыцца ў паэме сярэдзіны XVII ст.

Фармаванні лісоўчыкаў захаваліся і пасля раптоўнай смерці іхнага камандзіра ў 1616 г. (магчыма, атручанага маскоўцамі). Іх ваярскае майстэрства і нястрымны напор зведалі Францыя, Італія, Нямеччына, Чэхія і Вугоршчына, дзе нашы кавалерысты ваявалі пазней як найміты германскага імператара.

© У. Арлоў "Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае", 2012