Картатэка Сталіна

 Мы жывем у будучыні, якую сфармаваў Сталін: мільёны людзей розных поглядаў, паходжання, адукацыі, нацыянальнасці былі знішчаныя, бо не падыходзілі да мадэлі будучыні, што была вызначаная камуністычнай хімерай.

 

СССР быў самай вялікай машынай знішчэння сваіх грамадзян. Галоўным рухавіком гэтай машыны быў І.Сталін. У сакавіку 2013 споўніцца 60 гадоў з дня яго смерці — да гэтай даты штодня на сайце «Радыё Свабода» будзе публікавацца тысяча імёнаў і кароткія біяграмы ахвяраў з Беларусі.

Беларускае сёння магло быць іншым — калі б іх не забіў Сталін.