Гомель

План старажытнага Гомеля ХІІ-ХІІІ ст.

Найбольш раннім горадам Беларускага Падняпроўя і Пасожжа з’яўляецца Гомель (Гомій), які ўтварыўся на аснове племяннога цэнтра радзімічаў VIII – пач X ст. Першыя летапісныя звесткі аб Гомелі датуюцца 1142 г., калі ён уваходзіў у Чарнігаўскае княства. Потым (у 1157 г.) быў далучаны да Смаленскага княства. Але праз некаторы час зноў апынуўся ў складзе Чарнігаўскага. 3 1335 г. уваходзіць у Вялікае княства Літоўскае. У 1446 г. быў нададзены ўцекачам з Масквы Васілю Яраславічу князю Бароўскаму, потым князю Івану Мажайскаму. У 1500 г. сын апошняга — Сімяон зноў вярнуўся ў Маскву, што паслужыла прычынай актыўных ваенных дзеянняў паміж дзяржавамі. Пасля заключэння міру ў 1537 г. Гомель застаўся ў ВкЛ і стаў цэнтрам староства. Тады ў горадзе быў пабудаваны новы моцны дубовы замак, абнесены драўлянай сцяной і ровам з пад’ёмнымі мастамі праз яго. У час паўстання пад кіраўніцтвам С. Налівайкі (1595 г.) захоплены атрадамі паўстанцаў. У часы рэлігійных войнаў 1648— 1654 гг. пры падтрымцы жыхароў горад некалькі разоў пераходзіў у рукі казакаў.

Гомель, палац Румянцавых-Паскевічаў
Гомель, палац Румянцавых-Паскевічаў (1887 г.)

Герб Гомеля

3 1772 г.— у складзе Расійскай імперыі. Знаходзіўся ў якасці прыватнага мястэчка ў руках графаў Румянцавых, нашчадкі якога прадалі гомельскую эканомію ў ліпені 1834 г. Паскевічам за 4,5 млн. рублёў. Праўда, наяўнымі Румянцавы атрымалі толькі 7665 руб., рэшта пайшла на па-гашэнне даўгоў і працэнтаў. У 1852 г. назнача-ны павятовым цэнтрам. Дамоў у горадзе 514, у прадмесцях 417. Болыпая частка іх згарэла ў час пажару, які здарыўся 21 жніўня 1852 г. Насельніцтва ў 1857 г. 5923 чалавекі, а ўлічваючы прадмесці,— 11 513. Праз два гады да Гомеля была далучана ў якасці фарштата Беліца. У канцы XIX ст. Гомель лічыўся найлепшым сярод павятовых гарадоў Магілёўскай губерні. 3 моманту ўтварэння БССР (01.01.1919 г.)— цэнтр аднаго з сямі раёнаў, з 25 лютага 1919 г.— губернскі цэнтр РСФСР. 3 1926 г.— у складзе БССР. У 1926—1930 гг.— цэнтр акругі, у пачатку 1938 г.— Гомельскай вобласці. У час II сусветнай вайны горад разбураны на 80%, пасля вайны адноўлены. Сёння Гомель — абласны цэнтр.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии