У ХIII ст. знешнепалiтычныя ўмовы развiцця шматлiкiх ўсходнеславянскiх дзяржаў ускладнiлiся. 3 захаду на славянскі свет распачалі націск крыжакі, з усходу і поўдня смяротную небяспеку неслі мангола-татарскія орды.
Калi заваяванне манголамi Усходняй Еўропы праводзiлася “па-варварску”, з прымяненнем сiлы пры поўнай адсутнасцi якiх бы там нi было палiтычных сродкаў, то паўночная небяспека з боку каталіцкіх ардэноў была больш складанай у рэлігійным плане.
Гістарычны лёс народаў Усходняй Прыбалтыкi i Беларусi быў цесна связаны, памiж iмi здаўна iснавалi палiтычныя, эканамiчныя, культурныя i этнiчныя сувязi. Лiвы i латгалы былi падуладныя Полацкаму княству i плацiлi яму данiну.
Ніжняе Падзвінне знаходзілася пад уладай Полацка, дзяржаўныя інтарэсы якога наўпрост сутыкнуліся з крыжацкай агрэсіяй. Барацьбу з заваёўнікамі ўзначаліў полацкі князь Валодша (Уладзімір). Нямецкія хронікі называлі яго «каралём Вальдэмарам». У 1208 г. крыжакі ўзялі ў аблогу падуладны Полацку горад Кукенойс, дзе кіраваў князь Вячка. Ён вымушаны быў спаліць сваю фартэцу і адступіць з дружынай у Ноўгарадскую зямлю. Пазней гэты таленавіты военачальнік стаў на чале эстаў пад час абароны Юр’ева (Тарту) і гераічна загінуў. Праз год пасля Кукенойса немцы захапілі другі фарпост Полацка ў балцкіх землях – горад Герсіку.
Князь Валодша падпісаў з рыжскім біскупам Альбертам дамову, паводле якой адмаўляўся ад земляў у Прыбалтыцы. Але Полацак выкарыстоўваў мір для падрыхтоўкі вялікага паходу на захопнікаў У ім павінны былі ўдзельнічаць войскі ўсёй Полацкай зямлі і яе хаўруснікі. Якраз напярэдадні выступу князь Валодша раптоўна памёр – найверагодней, быў атручаны агентамі крыжакоў. Паход не адбыўся, аднак полацкі ўладар так і не дазволіў заваёўнікам ступіць на крывіцкія землі.
Пасля няўдалых крыжовых паходаў у Палесціну заходнееўрапейскія рыцары скіравалі свой позірк на ўсходняе ўзбярэжжа Балтыкі і суседнія славянскія землі. Пры канцы XII ст. у вусці Дзвіны нямецкія рыцары, святары і купцы заснавалі горад Рыгу і ператварылі яго ў моцную фартэцу. Праз год там быў створаны вайскова-манаскі Ордэн мечаносцаў (пазней яго называлі Інфлянцкім або Лівонскім). Сваёй мэтай ён абвясціў пашырэнне хрысціянства сярод балцкіх плямёнаў земгалаў, латгалаў і куршаў, а таксама ліваў і эстаў, што належалі да вугра-фінскіх плямёнаў. Але напраўду крыжакі імкнуліся да захопу чужых земляў і прасоўвання на ўсход.
Крыжацкая экспансія штурхала Полацак да альянсу з Ноўгарадам, якому таксама пагражалі захопнікі. У 1239 г. ноўгарадскі князь Аляксандр Яраславіч павянчаўся з Аляксандрай, дачкой полацкага князя Брачыслава. Праз год полацкая дружына дапамагла ноўгарадцам здабыць перамогу над шведамі на Няве, пасля чаго Аляксандр дадаў да свайго імя ганаровае прозвішча Неўскі. Палачане разам з віцяблянамі складалі траціну ўсяго славянскага войска ў славутым Лядовым пабоішчы з немцамі на Чудскім возеры ў 1242 г.
ХРАНАЛОГІЯ АСНОЎНЫХ ПАДЗЕЙ | |
---|---|
1186-1216 гг. | Княжанне ў Полацку Валодшы. |
1208 г. | Абарона Кукенойса князем Вячкам. |
1216 г. | Падрыхтоўка аб’яднанага паходу супроць крыжакоў і смерць князя Валодшы. |
1240 г. | Удзел палачанаў у разгроме шведскіх рыцараў на Няве. |
1242 г. | Разгром нямецкіх рыцараў на Чудскім возеры. |
© “У. Арлоў “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае”, 2012