Станаўленне палітычнай нацыі. 1991-1994

Грамадска-палітычнае жыццё на этапе кампрамісаў

Пасля абвяшчэння незалежнасці ўлада ў Беларусі заставалася ў руках былой партыйнай наменклатуры, якую увасабляў урад Вячаслава Кебіча. Захаванасць у рэспубліцы былых камуністычных, скіраваных на Расію структур тлумачыцца, на думку польскага даследчыка Ежы Дарскага (Таргальскага), слабасцю апазіцыі, высокай ступенню саветызацыі мясцовага грамадства і ключавой роляй Беларусі ў ваеннай сістэме былога СССР. Жнівеньскі путч 1991 г. не прывёў да адхілення ад улады старых палітычных сілаў, як гэта здарылася ў Раcіі. Прадстаўнікі наменклатуры пасля распаду Савецкага Саюза былі ў разгубленасці. Яны не мелі вопыту самастойнай палітычнай і эканамічнай дзейнасці. Адсутнічала акрэсленая праграма развіцця краіны ў новых умовах. Нацыянальна-дзяржаўная ідэя лічылася карыснай для ўмацавання ўлады, але культурны патэнцыял Беларусі здаваўся наменклатуры слабым, а нацыянальныя каштоўнасці недастаткова прывабнымі.

Пазіцыя БНФ

Ужо ў сваёй заяве ад 9 лiстапада 1991 г. БНФ канстатаваў, што дэкларацыя незалежнасці засталася на паперы. Рэспубліка Беларусь не мела ўласнай дзяржаўнай палітыкі, ні сваей валюты, ні свайго войска, ні кантраляваных межаў.

Палітычнае выратаваньне для Беларусі Фронт бачыў у поўнай незалежнасці і ў заключэнні двухбаковых пагадненняў з былымі саюзнымі рэспублікамі. Ён ацаніў стварэнне Садружнасці незалежных дзяржаў (8 снежня 1991) як спробу рэанімацыі былога СССР. Асаблівае незадавальненне выклікала згоду беларускага кіраўніцтва ўтрымліваць расійскае войска згодна з Белавежскім пагадненнем. Апазіцыя патрабавала адстаўкі ўрада В. Кебіча, прыняцця новага выбарчага закона, які б дазволіў правесці выбары ва ўладныя структуры на шматпартыйнай аснове і ажыццявіць самароспуск Вярхоўнага Савета. А калі кіраўніцтва краіны праігнаравала гэтыя патрабаванні, БНФ прапаноўваў вынесці іх на ўсенародны рэферэндум. Усе апазіцыйныя палітычныя партыі падтрымалі БНФ, акрамя Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады. За перавыбранне Вярхоўнага Савета выказаўся ў той час і лідэр мінскіх прафсаюзаў Уладзімір Ганчарык. У першыя гады незалежнасці існавала ўпэўненасць у беспаваротнасці дэмакратычнага развіцця.

Выступ прэзідэнта ЗША Б.Клінтана ў Акадэміі навук Беларусі
Выступ прэзідэнта ЗША Б.Клінтана ў Акадэміі навук Беларусі. Студзень 1994г.

Першая спроба згоды

Першая спроба згоды. Кіраўніцтва Грамады абрала тактыку згоды з пракамуністычнымі ўрадавымі коламі. У студзені 1992 г. утварыўся грамадска-палітычны блок “Новая Беларусь”. Грамада хацела дамовіцца з былой партыйнай наменклатурай за “круглым сталом” аб выпрацоўцы антыкрызіснай праграмы на аснове прызнання суверэннасці рэспублікі. Падставы для кампрамісу паміж нацыянальным рухам і наменклатурай захоўваліся. У першыя гады незалежнасці склалася кволая раўнавага палітычных сілаў. Пра гэта сведчыў хоць бы той факт, што ў студзені 1992 г. дзяржаўная камісія прызнала пахаваных у Курапатах ахвярамі сталінскіх рэпрэсіяў. Аднак лідэры БНФ палічылі тактыку згоды за спробу ўратавання камуністаў ад канчатковага банкруцтва. Апазіцыя падзялілася і вылучыла два палітычныя цэнтры – нацыянал-радыкальны (БНФ) і нацыянал-ліберальны (Грамада). Блок “Новая Беларусь” павінен быў стаць стрыжнем адзінага нацыянальнага фронту на чале з Станіславам Шушкевічам – новым старшынём Вярхоўнага Савета. Аднак нацыянал-радыкалы не пайшлі на аб’яднанне з наменклатурай, а нацыянал-лібералы хутка расчараваліся ў нацыянальным патрыятызме кіраўнічай вярхушкі і яе адданасці рэформам. Блок практычна распаўся. Грамада далучылася да БНФ у справе збору подпісаў на карысць рэферэндуму.

Кароткачасовы кампраміс

Увесну 1992 г. зноў рабілася спроба рэалізацыі ідэяў “Новай Беларусі”. 14 сакавіка 3. Пазняк згадзіўся ўвайсці ў Антыкрызісны камітэт разам з В. Кебічам і С. Шушкевічам з надзеяй атрымаць ад урадавых колаў падтрымку ў абароне суверэннасці Беларусі ад пагрозы Расіі. Тады разуменне неабходнасці стварзння афіцыйнай нацыянальнай ідэалогіі аб’яднала амаль усе палітычныя сілы краіны. У склад Антыкрызіснага камітэта ўваходзіла 49 прадстаўнікоў усіх афіцыйна зарэгістраваных партыяў і рухаў, а таксама прафсаюзаў і саюзаў прадпрымальнікаў. Уступленне наменклатуры ў дыялог з нацыянальнымі сіламі можна патлумачьіць і жаданнем адмежавацца ад расійскай шокавай тэрапіі. Але і гэты раз прымірэнне прарасійскай і пракамуністычнай наменклатуры з прыхільнікамі незалежнасці і рэформаў было часовае. ІІрарасійскія сілы не выяўлялі зацікаўленасці ў кансалідацыі грамадства вакол маладой беларускай дзяржавы.

Праблемы нацыяналізацыі войска і дэмілітарызацыя

У мілітарызаванай Беларусі грамадская кансалідацыя ў значнай ступені залежала вырашэння вайсковых праблемаў. У студзені 1992 г. было ўтворана Міністэрства нацыянальнай абароны. а ў лютым-сакавіку Вярхоўны Савет распачаў фармаванне Беларускіх узброеных сілаў. Нязначнай большасшо галасоў ён падпарадкаваў дыслакаванае ў Беларусі войска беларускаму ўраду і прыняў тэкст прысягі на вернасць беларускаму народу. На службе заставаліся былыя савецкія афіцэры, якія прысягалі Савецкаму Саюзу. Беларусы сярод іх складалі ўсяго 20%. Але каля 13 тысячаў афіцэраў-беларусаў па-за межамі рэспублікі выказвалі жаданне служыць у нацыянальным войску. Да вясны 1993 г. вярнуцца ўдалося толькі прыкладна 5 тысячам. Вайсковае кіраўніцтва, звязанае з расійскім міністэрствам абароны і расійскім Саюзам афіцэраў, фактычна не спрыяла гэтаму. Расійскія афіцэры, якія адмаўляліся даваць новую прысягу, не звальняліся. Беларускае згуртаванне вайскоўцаў, створанае ў жніўні 1991 г.. непазбежна канфліктавала з прарасійскімі генераламі. Пра спробы нацыяналізацыі КДБ звесткі пакуль адсутнічаюць.

23 мая 1992 г. Беларусь, Казахстан і Украіна заключылі ў Лісабоне пагадненне з ЗША, паводле якога бралі на сябе абавязак знішчыць альбо перадаць Расіі ўсе сгратэгічныя ядзерныя боегалоўкі і тым самым далучыцца да дагавору 1968 г. аб непашырэнні ядзернай зброі. Прынятая у канцы 1992 г. Влрхоўным Саветам праграма рэарганізацыі ўзброеных сілаў прадугледж вала скарачэнне беларускага войска з 130 да 60 тыс. чалавек, адмову ад валодання ядзернай зброяй і наданне Беларусі статуса нейтральнай дзяржавы. 4 лютага 1993 г. Вярхоўны Савет Беларусі ратыфікаваў дагавор аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў, чым зафіксаваў далучэнне краіны да дагавору аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Беларуская Рэспубліка стала першай краінай свету, якая добраахвотна адмаўлялася ад разбуральнай зброі. Гэтая акцыя была высока ацэненая міжнароднай грамадскасцю і вельмі ўзняла аўтарытэт Беларусі. Прэзідэнт ЗША Біл Клінтан запэўніў тады Станіслава Шушкевіча, што яго краіна дасць Беларусі гарантыі бяспекі. Праўда, акцыя вывазу ядзернай зброі ў Расію ледзь не ператварылася ў другі Чарнобыль. Журналісту “Народнай волі” Я. Сулыгу ўдалося высветліць, што ў ліпені 1992 г. на ст. Мачулішчы, што каля Мінска, побач з эшалонам з ядзернай зброяй ледзь не адбыўся пажар. У выніку безадказнасці і неахайнасці авіяцыйная газа вылілася тады з чыгуначнай цыстэрны на рэйкі. I толькі прафесійная дзейнасць пажарнай каман-ды з базы захавання ядзерных боепрыпасаў уратавала становішча.

Нарастанне расколу грамадскіх сілаў

Новая ваенная дактрына Беларусі не спыніла яе ваеннага збліжэння з ядзернай Расіяй. Адпаведна дамоўленнасці з Масквой (ліпень 1992), на тэрыторыі Беларусі заставалася 35-тысячнас расійскае войска і стратэгічная ядзерная зброя. С. Шушкевіч не ўхваляў ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй, якое па-ранейшаму праводзіў В. Кебіч, бо лічыў, што такое супрацоўніцтва парушае суверэнітэт Беларусі і яе нейтральны статус. Вайсковыя справы сталі першым сур’ёзным сігналам глыбокіх разыходжанняў у поглядах кіраўнікоў парламента і ўрада на перспектывы развіцця краіны. Спікер беларускага парламента С. Шушкевіч праводзіў палітыку кампрамісу паміж БНФ і камуністамі. Але выступаючы за супрацоўніцтва з Расіяй толькі на канфедэратыўнай аснове, ён страчваў падтрымку і сярод незалежнікаў, і сярод прыхільнікаў аднаўлення СССР. У красавіку 1992 г. намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета абіраецца прадстаўнік наменклатуры В. Кузняцоў, што значна паслабляе пазіцыю С. Шушкевіча.

© Шыбека 3.
Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002).— Мн.: «Энцыклапедыкс». 2003.— 490 с.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии