Слонім

Герб Слоніма
Герб: у блакітным полі залаты леў з гербам «Ліс» у лапах. Атрыманы 4 студзеня 1591 г.

Старажытнае паселішча, якое, паводле археалагічных дадзеных, існавала з XI ст., упершыню фігурыруе ў летапісах 1252 г. пад назвай Услонім ці Вслонім. Да паведамлення Т. Нарбута аб тым, што Яраслаў разбіў літоўцаў у ваколіцах Слоніма ў 1040 г., трэба ставіцца крытычна. Месцазнаходжанне летапіснага Слоніма да нядаўняга часу заставалася няясным. Сляды гарадзішча ўдалося выявіць у 1950-я гады на невялікім узвышшы, размешчаным у цэнтры сучаснага горада, вядомым сярод старажылаў пад назвай ”Замчышча”. На старых планах яго пляцоўка мае форму чатырохвугольніка, абмежаванага крутымі схіламі і ровам. Мост, які злучаў Замчышча з астатняй гарадской тэрыторыяй, размешчаны з паўночнага боку. Паселішча на Замчышчы ўзнікла ў XI ст., хутка яго пляцоўка была абнесена валам. У другой палове XII ст. Слонім ужо з’яўляўся багатым і добраўпарадкаваным горадам: шырокія вулічныя насцілы, дыхтоўныя зрубавыя дамы, высокая матэрыяльная культура, значнае развіццё рамяства і гандлю. Слонім таксама, відавочна, меў дзве лініі абароны: унутраную (дзядзінец) і знешнюю (вакольны горад). Паблізу гарадскіх умацаванняў знаходзіўся адкрыты пасад. Сляды апошняга зафіксаваны паміж Замчышчам і рукавом р. Шчары.

Па некаторых звестках, горад быў знішчаны ардой хана Кайдана ў 1241 г., калі нават драўляны замак быў разбураны да падмуркаў. У канцьі XIII ст. з’яўляўся аб’ектам спрэчкі паміж галіцка-валынскімі і літоўскімі князямі. Спрэчка вырашылася на карысць Вялікага княства Літоўскага. Не выключана, што ў XIV ст. падвяргаўся ў час барацьбы паміж Ягайлам і Вітаўтам нашэсцям крыжакоў.

У XVI ст. стаў павятовым цэнтрам Наваградскага ваяводства. У 1531 г. атрымаў майдэборскія правы, але які герб упрыгожваў ягоную пячатку да 1591 г., пакуль што невядома.

На працягу 1631 —1686 гг. быў месцам правядзення перадсоймавых генеральных соймікаў Вялікага княства Літоўскага, на якіх абмяркоўваліся інструкцыі для дэлегатаў на агульны Сойм Рэчы Паспалітай. На працягу XVII ст. незалежна ад складаных умоў існавання ўсёй дзяржавы не губляе свайго значнага становішча. У XVIII ст. у Слоніме існуе тэатр, друкарня. Пабудаваны ў канцы XVIII ст. Агінскі канал яшчэ болын спрыяе росту гандлю і рамесніцтва.

Слонім
Палац Агінскіх у Слоніме. Фота канца XIX ст.

Пасля далучэння да Расіі ў 1795 г. становіцца цэнтрам Слонімскай губерні, якая была скасавана ў 1797 г. У сярэдзіне XIX ст. горад лічыцца адным з найлепшых сярод гарадоў Гродзенскай губерні. Насельніцтва каля 10 000 чалавек. Агульная колькасць будынкаў 811, сярод якіх 66 каменных. У горадзе налічвалася 176 крамаў, 13 корчмаў, 6 заводаў і 1 фабрыка. У канцы XIX ст. насельніцтва набліжаецца да 16 000. У 1921 — 1939 гг.— у складзе Польшчы, павятовы цэнтр. 3 1939 г.— у складзе БССР.
Сёння Слонім — раённы цэнтр Гродзенскай вобласці.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии