Жамойты

Жамойты – ядро будучага летувіскага этнасу – канчаткова апынуліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага толькі праз дванаццаць гадоў пасля Грунвальдскай бітвы, у 1422 г. каб падкрэсліць сваю адрознасць ад русінаў і ліцьвіноў, яны папрасілі ў князя Вітаўта аўтаномных правоў і асобнага дадатку да наймення дзяржавы, якая пачала называцца Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Гэтая дыстанцыя захоўвалася і значна пазней. Нават у XVI ст. у рэестры дзяржаўнага войска нешматлікія жамойцкія харугвы пералічваліся асобна.

Герб Жамойці з кнігі Б. Папроцкага. 1578 г.

Жамойты неаднаразова звярталіся ў Сойм Вялікага Княства з просьбамі не прысылаць да іх на адміністрацыйныя пасады «чужынцаў»-ліцьвіноў. Аналагічныя звароты накіроўваліся вялікаму князю, якога жыхары Жамойці прызнавалі гаспадаром, але «сваім» не лічылі. Непрыхільнае стаўленне жамойтаў да дзяржаўных службоўцаў адлюстравалася ў старадаўнім заклёне: «Perkune dievaiti mušk guda, kaip šuni ruda» – «Пяруне, божа, не бі жамойта, а бі гуда, як сабаку рудога». (Гудамі летувісы здавён называюць ліцьвіноў-беларусаў.)

Не вытрымліваюць ніякай крытыкі спробы абвясціць гаспадара Вітаўта жамойтам. Ён ніколі не ставіўся да Жамойці як да роднай зямлі, а, наадварот, выкарыстоўваў яе ў шматлікіх палітычных камбінацыях, у тым ліку няраз аддаваў тэўтонцам.

Летувіскія гісторыкі сцвярджаюць, што вялікія князі літоўскія мелі балцкае паходжанне. Між тым ні ў якіх сярэднявечных дакументах нельга знайсці ні «Вітаўтаса», ні «Альгірдаса». I самі гаспадары нашай дзяржавы ніколі так сваіх імёнаў не пісалі. Апошнім часам, дарэчы, даказана, што імя нашага першага вялікага князя, а затым караля Міндава, як і імёны ягоных сыноў, маюць славянскае паходжанне.

© “У. Арлоў “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае”, 2012

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии