2 | - 1612 нарадзіўся Януш Радзівіл – вялікі гетман Літоўскі, пляменнік св. Сафіі Слуцкай, герой бітваў пад Лоевам і віленскі ваявода часоў “Крывавага Патопу“
|
4 | - 1430 Вялікім князем Літоўскім абраны Свідрыгайла
|
5 | - 1917 У Менску пачаў сваю працу Першы Ўсебеларускі Зьезд — першая ў найноўшай гісторыі прадстаўнічая агульнабеларуская канфэрэнцыя
|
7 | - 1921 Браніславам Тарашкевічам заснавана Таварыства Беларускай Школы – культурна-асветніцкая арганізацыя ў Заходняй Беларусі.
|
8 | - 1991 у рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы былі падпісаныя Белавежскія пагадненні. Кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі — Станіслаў Шушкевіч, Леанід Краўчук і Барыс Ельцын афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэнні СССР .
|
9 | |
10 | - 1870 Нарадзіўся Фердынанд Рушчыц (1870 – 1936), беларускі жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар, педагог.
|
11 | - 1618 Дэулінскае перамір’е – вынік вайны з Масковіяй 1609-1618. Вяртанне Смаленска ў ВКЛ
|
12 | |
15 | - 1850 У Магілёве нарадзіўся Мікалай Судзілоўскі (15.12.1850 – 30.04.1930) – першы Прэзідэнт сената тэрыторыі Гаваі (1901).
|
21 | - 1884 Дзень Памяці Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча (04.02.1808 – 21.12.1884) – заснавальніка нацыянальнай драматургіі, першага класіка новай беларускай літаратуры
|
24 | - 1798 Нарадзіўся Адам Міцкевіч – паэт і нацыянальны герой Беларусі, Літвы, Польшчы.
- 1942 г. у канцлагеры “Трасцянец” (Мінск) загінуў Вінцэнт Гадлеўскі – ксёндз і беларускі нацыяналіст, удзельнік Першага Усебеларускага з’езда, член Рады БНР.
|
25 | |
27 | - 1587 Каранацыя Жыгімонта III Вазы – вялікага князя Літоўскага, які вярнуў Смаленск і захапіў Маскву
- 1633 Дзень памяці Мялеція Сматрыцкага (1577-1633) – філолага, пісьменніка, архіепіскапа Полацкага, абаронцы праваслаўя, які перайшоў у Унію
|