1994
Жнівень. Грашовая дэнамінацыя ў 10 разоў і іншыя захады Нацыянальнага банка прывялі да стабілізацыі курса рубля.
11 кастрычніка. Пасля абвала расійскага рубля станоўчыя тэндэнцыі ў беларускіх фінансах, прывязаных да Расіі, абарваліся.
Удалося адмовіцца ад картачнай сістэмы размеркавання прадуктаў. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб наданні “зайчыкам” статусу нацыянальнай валюты. Паводле сацыялагічных апытанняў, за “рынак” выступалі толькі 31,3% рэспандэнтаў, тады як ў 1990 г. – 62,7%.
1995
Люты. Увядзенне адзінай мытнай прасторы паміж Беларуссю і Расіяй прывяло да недахопу прадуктаў харчавання. Як больш танныя, яны ў масавым парадку вывозіліся ў Расію. 3-за інфляцыі беларускія рублі настолькі абясцэніліся, што ўрад спыпіў іх абарачэнне і ўвёў буйнейшыя купюры з выявамі помнікаў архітэктуры.
Лета. Нявыплаты заробкаў прынялі масавы характар. На прамысловых прадпрыемствах праходзілі страйкі.
1996
Студзень. Расія спісала Беларусі ўсе даўгі за газ і нафту.
Прыняты пяцігадовы план “Асноўных накірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гады”. Прыярытэт у ім надаваўся будаўніцтву жылля, экспарту і харчаванню. На першым этапе, да канца 1997 г., планавалася спыніць спад вытворчасці, стабілізаваць курс нацыяналыіай валюты. Прыватныя банкі закрываліся ці ставіліся пад кантроль дзяржавы. Крызіс масавых неплацяжоў паставіў дырэктарскі корпус прадпрыемстваў, а таксама калгасы і саўгасы ў поўную залежнасць ад дзяржаўных крэдытаў. У Мінску на працягу года ліквідавана палова недзяржаўных прад- прыемстваў (“Звязда”. 1999, 28 студзеня). Інфляцыя склала 139%.
1997
Верасень. Беларускі фонд Сораса, які ўклаў у беларускую навуку і асвету 13 млн. даляраў, згарнуў сваю дзейнасць.
Восень. Прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці прыпынілася. На руках у насельніцтва заставалася 339 з 425 мільёнаў выдадзеных прыватызацыйных чэкаў. На рынку адсутнічалі прыбытковыя акцыі, каб меўся сэнс абменьваць на іх чэкі.
Назіралася эканамічнае ажыўленне. Хоць інфляцыя складала 164%. Аб’яўлепа, што Беларусь будуе “рыначны сацыялізм”. У Мінску на працягу года ліквідавана 30% недзяржаўных прадпрыемстваў (“Звязда”. 1999, 28 студзеня).
1998
17 жніўня. “Абвал” расійскага рубля 1998 г. паставіў пад сумненне сістэму фінанасава-эканамічнай арыентацыі на Расію.
15 ліпеня. У Мінску пад кіраўніцтвам прафсаюзаў адбыўся мітынг пратэсту супраць збяднення рабочых.
Краіна перажывала эканамічны крызіс. Інфляцыя складала 282%. Беларускі рубель перастаў каціравацца на ўсіх знешніх грашовых біржах, у тым ліку расійскай. Беларусь мела адмоўпы знешнегандлёвы баланс. У канцы года з прылаўкаў пачалі знікаць прадукты харчавання. На пэўны час вярнуўся іх нармаваны продаж. Сярэдні заробак на працягу года паменшыўся з 80 да 35 долараў, дасягнуўшы ўзроўню 1992 г.
1999
27 студзеня. У Мінску пад кіраўніцтвам прафсаюзаў адбыўся мітынг пратэсту супраць збяднення рабочых.
Май. Уведзеная аднамільённая купюра
Верасень. Уведзеная пяцімільённая купюра.
23 лістапада. На прадпрымальнікаў ускладзеная субсідыярная адказнасць (Дэкрэт прэзідэнта № 40).
Праз Міністэрства юстыцыі прайшло 40 тыс. нарматыўпых актаў. Прынятая дзяржаўная праграма падтрымкі прадпрымальніцтва. Тэрмін абарачэння прыватызацыйных чэкаў быў падоўжаны на няпэўны час. Дзяржаўная ўласнасць склала больш за 80%. Інфляцыя ўзрасла да 350% (найвышэйшы паказчык сярод былых краін сацыялізму). Па ўзроўні інвестыцыяў Беларусь заставалася на апошнім месцы сярод краінаў былой сістэмы сацыялізму і на 140 месцы ў свеце. Скарацілася вытворчасць электраэнергіі, кормаўборачных камбайнаў, трактараў, грузавых аўтамабіляў, тэлевізараў. Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці склаў каля 66% ад аб’ёму 1990 г. У той жа час узрасла вытворчасць мінеральных угнаенняў, гумавых шынаў, тканіны, халадзільнікаў, веласіпедаў, паперы, цукровых буракоў. Зручныя для пасажыраў тралейбусы пачало выпускаць вытворчае аб’яднанне “Белкамунмаш”. Скарацілася вытворчасць збожжа, бульбы, жывёлы і птушкі, малака, а таксама пагалоўе кароў і свінняў. У прыватных гаспадарках знаходзілася крыху больш за мільён гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў (17,6%), але яны выраблялі 9% збожжа, 90% бульбы, 83% гародніны, амаль увесь валавы збор ягадаў і садавіны, больш за 50% мяса, больш за 56% малака і каля 45% яек. Ужыванне алкаголю на кожнага дарослага (старэйшага за 18 год) склала 9,9 л у пераліку на чысты спірт, тады як у 1994 г. гэты паказчык раўняўся 7,1 л. I гэта без уліку самагонкі. Гранічнай нормай лічыцца 8 л.
2000
1 студзеня. Другая грашовая дэнамінацыя ў 1000 разоў.
Сакавік. Новым прэм’ерам замест Сяргея Лінга зацверджаны Уладзімір Ярмошын.
Люты. Расійскі “Газпром” знізіў кошт газа для Беларусі ў рамках дагавора аб саюзнай дзяржаве.
Канец верасня. Адмененая адначасовая дзейнасць пяці розных курсаў замежных валют.
Лістапад. Эканамічныя мітынгі пратэсту адбыліся на шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў, агульнанацыянальны страйк правялі індывідуальныя прадпрымальнікі.
Каля 40% прамысловых прадпрыемстваў былі стратныя, а фізічны знос прамысловага абсталявання складаў каля 80%. Да 80% калгасаў і саўгасаў былі таксама стратныя. Паводле дадзеных ААН, больш за 75% насельніцтва Беларусі мела даход ніжэйшы за мінімальны спажывецкі бюджэт.