Заняпад Вялікага княства Літоўскага. Канец XVII – першая пал. XVIII ст.

Войны сярэдзіны XVII і пачатку XVIII ст. давялі нашую дзяржаву да глыбокага заняпаду ва ўсіх сферах жыцця.

У жудасным стане знаходзілася гаспадарка. Палова ранейшага ворыва ляжала пусткаю. Тыповай карцінай былі зарослыя пустазеллем і лесам палі, пакінутыя вёскі і маёнткі. Гарады Вялікага Княства, якія некалі сваім выглядам і роўнем матэрыяльнай культуры не адрозніваліся ад заходнееўрапейскіх, цяпер палохалі падарожнікаў руінамі і папялішчамі. Дзясяткі гарадоў і мястэчкаў Сойм мусіў вызваліць ад падаткаў у дзяржаўны скарб.

Агульныя чалавечыя страты Беларусі ў вайне 1654-1667 гг. і Паўночнай вайне склалі блізу 2,5 мільёна чалавёк. Гэта была дэмаграфічная катастрофа, якой не перажываў, бадай, ніводны еўрапейскі народ.
Адыходзілі ў мінулае часы рэлігійнай талеранцыі. Праўнае становішча праваслаўных і пратэстантаў хутка пагаршалася. Да абвастрэння міжканфесійнай напружанасці прычынілася і супрацоўніцтва часткі праваслаўнага духавенства з расейскімі захопнікамі.

Рэшта ліцьвінскай шляхты пераходзіла ў каталіцтва. Пасля смерці ў 1667 г. праваслаўнага троцкага кашталяна Аляксандра Агінскага ў складзе Сената засталіся толькі каталікі. Калі ў першай палове XVII ст. Соймы нярэдка бралі некаталікоў пад абарону, дык цяпер, наадварот, яны пачалі прымаць дыскрымінадыйныя пастановы. У 1673 г. праваслаўных пазбавілі права атрымліваць шляхоцтва. Праз тры гады былі скасаваныя ранейшыя прывілеі праваслаўных брацтваў. Іншаверцы страчвалі магчымасць удзельнічаць у соймавых паседжаннях. На талеранцыю некаталікі маглі разлічваць толькі ў межах цывільнага жыцця.

Праўда, трэба заўважыць, што на той час бальшыня насельніцтва Княства ўжо вызнавала грэцка-каталіцкую веру. На пачатку XVIII ст. у дзяржаве засталася ўсяго адна праваслаўная епархія – Амсціслаўска-Магілеўская, але і на Магілеўшчыне вуніяты мелі колькасную перавагу. Расейскія гісторыкі сцвярджаюць, нібыта вунія служыла мостам для пераводу беларусаў «у лацінскі касцёл», але тэта не адпавядае фактам. Насамрэч грэцка-каталіцкая царква з яе народнымі традыцыямі і беларускай мовай у казаннях, навучанні і кнігадрукаванні сталася своеасаблівым бар’ерам для пераходу ў рыма-каталіцтва. Аднак вуніяцтва было вераю сялянаў і мяшчанаў, а вярхі грамадства, якія вызначалі дзяржаўную палітыку, ужо цалкам належалі да рыма-каталікоў.

Узмацненне пазіцыяў каталіцтва вяло за сабой паланізацыю, бо касцёл у Вялікім Княстве падпаў пад моцныя польскія ўплывы. У 1696 г. канфедэрацыйны Сойм замяніў дзяржаўную беларускую мову Княства на польскую. Пасля гэтага ўсе дакументы дзяржаўнага справаводства павінны былі выдавацца па-польску. Тым не менш тэта не касавала магчымасці выкарыстання ўрадоўцамі дзяржаўных актаў, выдадзеных дагэтуль па-беларуску. Соймавая пастанова адлюстроўвала рэальныя поспехі паланізацыі. У тым часе польскую мову часта ўжывалі нават праваслаўныя святары і брацтвы. Яшчэ ў 1630 г. Віленскае праваслаўнае брацтва выдала па-польску школьны лемантар (азбуку).

Каб захавадь жыццяздольнасць, дзяржава мела вострую патрэбу ў рэформах. Аднак для іх правядзення адсутнічала модная цэнтральная ўлада. Шляхта не хацела адмаўляцца і ад малой часткі сваіх «залатых вольнасцяў», якія вялі да палітычнай анархіі. Дзейнасць Сойму была паралізаваная шляхоцкім правам «лібэрум вэта» (ад лацінскага liberum veto – «свабода забароны»). У адпаведнасці з ім соймавая пастанова не прымалася, калі супраць яе выступіў хоць адзін дэпутат. У 1652-1764 гг. чатыры з кожных пяці Соймаў былі сарваныя. Тое самае адбывалася на павятовых сойміках, дзе нярэlка ўспыхвалі збройныя сутычкі і палітычных апанентаў проста забівалі. Шляхта лічыла права «лібэрум вэта» сваёй вялікай заваёвай, але на справе яно выкарыстоўвалася магнатамі, каб заблакаваць непажаданыя пастановы.

Руіны замка Радзівілаў у Вільні
Руіны замка Радзівілаў у Вільні. Малюнак XIX ст.

3 канфедэрацыі дзвюх дзяржаваў Рэч Паспалітая ператварылася фактычна ў канфедэрацыю асобных паветаў, дзе ўладарылі свае «манархі» – магнаты. У сярэдзіне XVIII ст. у Вялікім Княстве дамінаваў род Радзівілаў «Кароль у Варшаве, а Радзівіл у Нясвіжы», – казалі яны, падкрэсліваючы сваё поўнае самаўладдзе, забяспечанае не толькі велізарнымі багаццямі, але і вялікім прыватным войскам. Да прыкладу, Каралю Станіславу Радзівілу, вядомаму пад мянушкаю «Пане Каханку», належала 16 гарадоў і 683 вёскі. Як сведчаць сучаснікі, на сесію Галоўнага Літоўскага трыбунала ў Менск ён прыязджаў з вайсковым аддзелам на 300 шабляў (што складала толькі 1/30 частку прыватнага войска князя). Радзівілы, Сапегі, Агінскія ды іншыя арыстакратычныя роды, не лічачыся з дзяржаўнымі інтарэсамі, вялі паміж сабой сапраўдныя войны.

У захаванні такога становішча былі зацікаўленыя краіны-суседзі. Дамова 1764 г. паміж Расеяй і Прусіяй змяшчала сакрэтны артыкул, які абавязваў падтрымліваць у Рэчы Паспалітай шляхоцкія вольнасці і «лібэрум вэта». Гэта сталася адказам на першыя спробы рэформаў скіраваных на абмежаванне феадальнай анархіі.

За вялікім князем Аўгустам III Княства трыццаць гадоў жыло без вайны. Але мірны перыяд не быў выкарыстаны на ўмацаванне дзяржавы. Манарх вёў супярэчлівую і недальнабачную палітыку, прычым большую частку свайго ўладарання прабавіў у роднай Саксоніі. За кошт падаткаў сабраных з нашых продкаў ён набываў творы мастацтва для славутай цяпер Дрэздэнскай галерэі. Вялікі князь і кароль Аўгуст найперш клапаціўся пра гаспадарчыя і культурныя інтарэсы роднай Саксоніі. Сваю мянушку Моцны ён атрымаў не за ўзмацненне незалежнасці дзяржавы, а за фізічную дужасць і шматлікія любоўныя прыгоды. Калі ў 1733 г. манарх памёр, абсалютнай бальшынёю галасоў Сойм зноў абраў вялікім князем і каралём Станіслава Ляшчынскага. Аднак у Пецярбурзе заявілі, што не дапусцяць яго да ўлады. Штыхі расейскіх і аўстрыйскіх жаўнераў узвялі на трон сына Аўгуста Моцнага – Аўгуста III. Як пісаў у сваіх дэпешах адзін тагачасны царскі генерал, «присутствие наших солдат придает соответствующее направление мыслям здешних жителей».

ХРАНАЛОГІЯ АСНОЎНЫХ ПАДЗЕЙ
1696 г. Пастанова Сойму Рэчы Паспалітай пра замену ў Вялікім Княстве Літоўскім дзяржаўнай мовы (беларускай на польскую).
1700-1721 гг. Паўночная вайна
1704-1709,1733 гг. Уладаранне вялікага князя і караля Станіслава Ляшчынскага
1733-1763 гт. Уладаранне вялікага князя і караля Аўгуста III.
1764 г. Дамова паміж Расеяй і Прусіяй пра захаванне ў Рэчы Паспалітай шляхоцкіх вольнасцяў і права «лібэрум вэта».

© “У. Арлоў “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае”, 2012

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии