Каранацыя Міндоўга ў Новагародку

Прыняўшы ад паслоў валадара Вялікага Княства Літоўскага лісты з просьбаю пра апеку, папа рымскі даў згоду і накіраваў у Новагародак булу, дзе называў Міндава (Міндоўга) каралём, а ягоную дзяржаву – каралеўствам. У другой буле, адрасаванай рыжскаму, дорпацкаму (дэрпцкаму) і эзэльскаму біскупам, найвышэйшы кіраўнік каталіцкай царквы прасіў дапамагчы «каралю літоўскаму, які хоча павярнуць паганцаў да хрысціянскай веры».

Міндавы паслы атрымалі таксама дазвол на каранацыю новагародскага князя каралеўскай каронаю. Папа даручыў зрабіць гэта хэлмінскаму біскупу Генрыху.

Цырымонія адбылася 6 ліпеня 1253 г. Адну карону папскі пасланец усклаў на галаву Міндаву, другую – ягонай жонкі Марты.

Як сведчыць Іпацеўскі летапіс, «вялікі князь літоўскі Міндаў каранаваны быў на Каралеўства Літоўскае ў Новагародку, з дабраславення папы Інацэнта праз Генрыха біскупа, у Прусах кардынала».

Міндаў таксама дамогся заснавання ў Новагародку Літоўскага арцыбіскупства з беспасярэднім падпарадкаваннем папу. Каранацыя і стварэнне для краіны асобнай дыяцэзіі (царкоўнай акругі) былі актамі вялікага дзяржаўнага значэння. Каралеўства Літоўскае здабыло прызнанне ў Еўропе, і хоць Міндавы наступнікі не мелі каралеўскага тытулу, каранацыя засталася ў гісторыі як важнае сведчанне існавання нашай незалежнай дзяржавы.

Каранацыя Міндоўга
Тэкст булы Папы Рымскага Інацэнта IV пра каранацыю Міндава

© “У. Арлоў “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае”, 2012

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии