Князь тураўскі Святаслаў Яраславіч

Святаслаў (крайні справа) з сям’ёй. Мініяцюра з Ізборніка 1073 г.

Тураўскае княства пачынаючы з Х стагоддзя і ажно да 1158 года знаходзілася ў залежнасці ад Кіева. Амаль кожны Рурыкавіч, які станавіўся Вялікім князем кіеўскім адначасова атрымліваў і Тураў. Так адбылося і ў 1073 годзе, калі Святаслаў Яраславіч стаў кіеўскім князем ён завалодаў яшчэ і Туравам.

Святаслаў быў трэццім сынам Яраслава Мудрага, князя кіеўскага і тураўскага. Упершыню згадваецца на старонках летапісаў пад «6535» (гэта значыць 1027) годам. Другі раз ў 1054 годзе калі Яраслаў падзяліў Русь паміж сынамі.

У выніку падзелу Святаслаў атрымаў Чарнігаў і прылеглыя да яго зямлі, а яго брат Ізяслаў атрымаў Кіеў і Тураў.

Русь 11 ст

Разам з братамі Усеваладам Яраславічам і Ізяславам Яраславічам стварылі своеасаблівы княжацкі трыумвірат, які ў 1054—72 кіраваў усімі справамі на Русі. У 1060 годзе Святаслаў Яраславіч хадзіў на торкаў (у паходзе ўдзельнічаў і полацкі князь Усяслаў Брачыславіч з дружынай). У пачатку 1067 года браты Яраславічы перамаглі на р. Няміга князя Усяслава Брачыславіча.

Бiтва на Нямiзе
Бiтва на Нямiзе. Выява з Радзівілаўскага летапісу

Летам таго ж года «на Ршы у Смаленска» браты прапанавалі Усяславу Брачыславічу правесці перагаворы. Аднак, нагледзячы на тое, што «цалавалі крыж чэсны Усяславу», па-здрадніцку захапілі яго і разам з сынамі пасадзілі ў турму-поруб у Кіеве. У 1068 браты пацярпелі няўдачу ад полаўцаў на р. Альта (каля Пераяслава), аднак неўзабаве Святаслаў Яраславіч разбіў іх каля Сноўска. Аўтар летапісу ХІІ ст. свядома замоўчвае імя «архітэктара» перамогі той перамогі – Усяслава. На той момант Усяслаў стаў часова кіеўскім князем. Летапіс жа згадваючы бітву на першы план ставіць Святаслава Яраславіча . Зразумела, што апошні без Усяслава не змог бы сабраць патрэбнае па колькасці войска (інакш, чаму не рабіў так раней?), то бок арганізацыяй абароны займаўся акурат кіеўскі князь.

Разам з братамі Святаслаў Яраславіч з’яўляецца адным са складальнікаў «Рускай праўды» (т.зв. «Праўды Яраславічаў»). У 1073 пры падтрымцы Усевалада адабраў у старэйшага брата Ізяслава Кіеў і Тураў. Па заказе Святаслава Яраславіча ў 1073 і 1076 былі складзены «Ізборнікі Святаслава».

«Ізборнік Святаслава»

27 снежня 1076 года Святаслаў памёр на 50-м годзе жыцця, стаўшы першай вядомай на Русі ахвярай няўдалай хірургічнай аперацыі: ён памёр ад «рэзання жэлве» (разразання пухліны).

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии