…ператворыцца сарамлівая Рагнеда
ў цвёрдую, як меч, вялікую княгіню,
і хто ведае, ці не давядзецца ёй правіць
дзяржавай, як правіла Кіевам Вольга,
а Полацкам бабка гэтай Рагнеды,
маці Рагвалода, княгіня Прадслава,
калі засталася ўдавою?
К. Тарасаў. “Тры жыцця Рагнеды»
Звернемся да гістарычнай памяці, як да машыны часу, з просьбай паказаць нам тых з нашых продкаў, хто стаяў на пачатку беларускай гісторыі. Мы даволі выразна ўбачым сілуэты полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды, якія жылі ў X ст. Няўжо за іх спінамі толькі цемра небыцця?
Няўжо ніколі нам, нашчадкам, не зазірнуць у мінуўшчыну больш далёкую? Хто ведае…
Яшчэ зусім нядаўна здавалася неверагоднай магчымасць даведацца пра дзеянні каго-небудзь з полацкіх князёў, што жылі да Рагвалода. Але аналіз аднаго з тагачасных дакументаў нечакана прывёў да адкрыцця. i ўсплыло жаночае імя – Прадслава. i ўзнялася заслона над цікавейшым лёсам…
Што ж гэта за дакумент? А гэта – мірны дагавор з Візантыяй, падпісаны рускімі князямі ў 40-х гг. X ст., у час праўлення кіеўскага князя Ігара Рурыкавіча.
Яшчэ кіеўскі князь Алег, які ўвайшоў у гісторыю з мянушкай.Вешчы, вадзіў кіеўлян на Візантыю, дзе на браме Царграда ў 907 г. прыбіў свой шчыт як пераможца. Летапісцы сведчаць, што ў гэтых паходах удзельнічалі не толькі паляне, але і войскі іншых славянскіх плямёнаў. У тым ліку і полацкія крывічы. Князь палачан быў тады васалам Алега, таму што ў дагаворы з візантыйцамі, заключаным Алегам, Полацк аднесены да тых гарадоў, дзе “седяху велиции князи, под Олго суше”.
Цікава, а ці прымаў удзел у “замежным ваяжы” сам полацкі князь? Відаць, так. Хаця яго імені няма ў мірным дагаворы, падпісаным Ігарам з візантыйцамі ў 945 г. Чаму? Можна меркаваць, што князя тады не было ўжо ў жывых. Ён мог загінуць падчас паходу, а мог і памерці сваёй смерцю. Тым не менш хтосьці павінен быў выступіць у дагаворы ў якасці прадстаўніка саюзнага Кіеву Полацка.
3 гэтай прычыны яшчэ раз звернемся да дакумента і перачытаем імёны тых, хто падпісаў яго з “рускага боку”: “Мы от рода руского сьли и гостье, Иворъ, солъ Игоревъ, великого князя руского, и объчии сли: Вуефасть Святославль, сына Игорева; Искусеви Ольги княгини, Слуды Игоревъ, нети Иго-ревъ; Улъбъ Володиславль; Каніцаръ Передъславінъ…”
Першымі пералічваюцца прадстаўнікі кіеўскай княжацкай сям’і: сам Ігар, яго малалетні сын Святаслаў, жонка Вольга, бліжэйшыя родзічы Ігара, князі Ігар і Уладзіслаў. Пасля ўсіх ідзе прадстаўнік жанчыны па імені Прадслава. Безумоўна, гэта княгіня. Але чыя? Некаторыя ўкраінскія даследчыкі хочуць бачыць у ёй жонку Святаслава Ігаравіча і нявестку Ігара, венгерскую князёўну, якая прыняла славянскае імя. Але шмат дзе ў лета-пісах мы знаходзім факты, якія сведчаць, што ў тыя часы Святаслаў не мог быць жанатым. У 945 г. яму было па адных крыніцах 7-9, а па другіх – наогул тры гады. Ды і само імя Прадслава… Не кіеўскае, не палянскае яно. На працягу трох стагоддзяў (X- XІІІ) толькі два разы называюць так сваіх дачок кіеўскія князі. i адзін з гэтых выпадкаў ужывання імя Прадслава звязаны з полацкай Рагнедай. Гэта яна, будучы жонкай кіеўскага Уладзіміра “Красное Солнышко”, назвала Прадславаю сваю дачку. Не карысталася папулярнасцю вышэйназванае імя і ў іншых княствах, акрамя Полацкага. Тут яно становіцца традыцыйным для князёўнаў, таксама, як мужчынскае імя Рагвалод для княжычаў. Ці не з’явілася гэтая традыцыя ў болыш раннія часы? Ці не пра полацкую княгіню ідзе гутарка ў старажытным дакуменце?
Ці можна сказаць што-небудзь болып канкрэтнае пра гэтую асобу? Пэўна, для гэтага трэба ўявіць сабе Полацкае княства тых гадоў. Гэта павінна была быць моцная ў палітычным сэнсе дзяржава, інакш ёй было б немагчыма дабіцца незалежнасці ад моцнага і ваяўнічага Кіева. Ад апекі Кіева адмовіўся муж Прадславы (па часу атрымліваецца толькі гэтак). Магчыма, Прадслава мела даволі гібкі палітычны розум, таму што ўдзельнічала ў палітычных справах свайго мужа. Калі б было інакш, Полацк, відаць, адразу ж пасля смерці князя зноў трапіў бы ў залежнасць ад Кіева. Чаму палачане пасадзілі ў сябе на прастол жанчыну? Што гэта – рэшткі матрыярхату? Можа, часовая з’ява, пакуль стануць паўналетнімі спадчыннікі князя? А можа, прызнанне розуму і іншых вартасцей княгіні? Сцвярджаць можна толькі тое, што Прадслава Полацкая – першая вядомая нам усходнеславянская поўнаўладная правіцельніца. Яна атрымала ўладу над сваёй дзяржавай на цэлы год раней за кіеўскую княгіню Вольгу. i магчыма, менавіта полацкі прыклад падказаў кіеўлянам, якія ў 946 г. паўсталі перад пытаннем – каго паставіць князем, правільнае рашэнне.
Безумоўна, маючы сваёй суседкай Прадславу, кіеўская Вольга, якая па паданню паходзіла таксама з крывічоў (наўгародскіх), не магла не прыглядацца да полацкай княгіні з цікаўнасцю. Магчыма, штосьці з дзеянняў Прадславы магло паслужыць для Вольгі прыкладам для яе ўласнай палітыкі. Пэўна, Вольга паважала Прадславу, таму што, падпарадкаваўшы сабе драўлян, яна магла паспрабаваць ваяваць і з Полацкам. Але рабіць гэтага не стала.
Цікава таксама даведацца, а ці былі дзеці ў полацкай княгіні? М. Ермаловіч будуе цікавую гіпотэзу, называючы імёны полацкага Рагвалода і Тура, паўлегендарнага заснавальніка Турава. i тут ён спрачаецца з прыхільнікамі так званай “нарманскай тэорыі”, якія сцвярджаюць, што Рагвалод – “варажскі госць” быў запрошаны ў Полацк на княжанне, бо, згодна з летапісам, “Рогволод пришел и – заморья, имяше свою волость в Полотъске”. Тым не менш М. Ермаловіч мяркуе, што летапісец у дадзе-ным выпадку хацеў сказаць толькі тое, што Рагвалод пасля доўгай адсутнасці вярнуўся ў родную вотчыну. Па свайму ўзросту ён цалкам мог быць сынам нашай Прадславы. Дзе ж вандраваў Рагвалод у той час, калі яна кіравала Полацкам?
“Полацк па Заходняй Дзвіне падтрымліваў сувязі з паморскімі славянамі, якія жылі на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора,- піша М. Ермаловіч.- Як вядома, у пачатку Xiii ст. полацкі князь Барыс быў жанаты з паморскай князёўнай Святохнай, і таму не выключана, што адтуль у свой час мог прыйсці і Рагвалод”. Па звычаі таго часу Рагвалод мог княжыць там, пакуль смерць маці не вымусіла яго вярнуцца на радзіму. Гэта адбылося, паводле звестак Маскоўскага летапіснага зводу канца XV ст., “…во дни Святослава Игоревича”, і, значыць, да 972 г. Прыкладна ў гэты ж час з’явіўся і князь Тур, што заснаваў горад Тураў, які стаў вельмі хутка цэнтрам другой дзяржавы на тэрыторыі Беларусі – Турава-Пінскага княства. У летапісах імёны Рагвалода і Тура даволі часта прыгадваюцца побач. Больш таго, існуе легенда, запісаная ў 70-х гг. XiX ст., паводле якой Рагвалод, ужо будучы полацкім князем, разам з Турам вандруе па Прыпяці з мэтай адшукаць месца для заснавання горада. Яна – яшчэ адзін факт, які сцвярджае блізкае сваяцтва Рагвалода і Тура.
Сапраўды, канцэпцыя гэта настолькі дакладна пабудаваная, што вельмі цяжка знайсці штосьці, што б магло сур’ёзна абвергнуць яе.
І вось ужо туман невядомасці за постацямі Рагвалода і Рагнеды рассейваецца настолькі, што становіцца бачным яшчэ адзін твар: твар княгіні Прадславы – мудрай правіцельніцы, удалага палітычнага дзеяча, вартай маці, пры якой пачалася гісторыя Полацка незалежнага.
Крыніца: Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі Мінск: Юніпак, 2008. — 122 с.