Неўры

Неўры – старажытны народ, які жыў у верхнім Прыдняпроўі. Па сведчаннях Герадота, землі неўраў на захадзе межавалі з агафірсамі, на поўдні са скіфамі, а на ўсходзе з андрафагамі, паўночней неўраў Герадот змяшчаў бязлюдную пустэльню.

Археалагічна звычайна атаясамляюцца з носьбітамі мілаградскай культуры (VII-II ст.ст. да н. э.).

Этнічна атаясамляюцца з балтамі, аднак існуюць таксама версіі атаясамляўшыя неўраў з продкамі славян, кельтамі і нават фіна-уграмі.

Вось так уяўляў сабе свет Герадот. На карце бачна што неўры жылі на тэрыторыі сучанага Палесся

«Бацька гісторыі» паведамляе аб неўрах наступнае: «Паўночныя часткі Скіфіі, якія распасціраюцца ўнутр мацерыка, угару па Істру (Дунаю), мяжуюць спачатку з агафірсамі, затым з неўрамі, потым з андрафагамі і, нарэшце, з меланхленамі». Далей ён працягвае: «Істра – першая рака Скіфіі, за ёй ідзе Цірас. Апошні пачынаецца на поўначы і выцякае з вялікага возера на мяжы Скіфіі і землі неўраў. У вусце гэтай ракі жывуць эліны, званыя цірытамі. На поўнач ад алізонаў жывуць скіфы-земляробы. Яны сеюць зерне не для ўласнага пражытка, а на продаж. Нарэшце, яшчэ вышэй за іх жывуць неўры, а на поўнач ад неўраў, наколькі я ведаю, ідзе ўжо бязлюдная пустыня », – заканчвае апісанне антычны гісторык.

Звесткі, якія ён паведаміў, дазваляюць з высокай ступенню пэўнасці вызначыць месцазнаходжанне зямлі неўраў. Пад «вялікім возерам» Герадот мае на ўвазе прыпяцкія балоты, якія цалкам маглі стаць натуральнай мяжой.

Гарадзішча неўраў (мілаградскай культуры) ў Гомелі
Хутчэй усяго неўры насілі шкуры ваўкоў, з-за існавання культу гэтай жывёлы. Сваім выглядам яны палохалі ворагаў-скіфаў, таму скіфы і лічылі іх ваўкалакамі

Далей Герадот напісаў, што неўры за адно пакаленне да паходу Дарыя (гэта значыць у сярэдзіне VI ст. да нашай эры) перасяліліся са сваёй радзімы ў зямлю будзінаў “з-за змей”. Ці то сапраўды ў той год адбылося нябачанае нашэсце гэтых гадаў, ці то пад «змеямі» Герадот меў на ўвазе ворагаў гэтага народа, – сказаць цяжка. Далей у апісанні неўраў ён яшчэ больш заблытвае чытачоў, паведамляючы літаральна наступнае: «Гэтыя людзі, відаць, ведзьмакі. Скіфы і тыя, што жывуць сярод іх эліны, прынамсі, сцвярджаюць, што кожны неўрыт штогод на некалькі дзён робіцца ваўкам, а затым зноў прымае чалавечае аблічча ». Гэта паведамленне дазволіла навукоўцам прасачыць прадстаўлення пра пярэваратняў-воўкалакаў у глыбінях гісторыі. Бо прыведзеная антычная легенда пра ператварэнне неўраў ў ваўкоў была аж да пачатку XX стагоддзя папулярным матывам беларускага фальклору.

Герадот таксама паведамляе, што неўры за адно пакаленне да паходу Дарыя (гэта значыць у сярэдзіне VI стагоддзя да н. э.) змушаны былі перасяліцца са сваёй радзімы ў зямлю будзінаў з-за “змей”. Сярод іх звычаяў завецца культ ваўка.
Змяя была татэмам у фракійскіх і балцкіх плямёнаў. Магчыма выцясненне неўраў народамі, у якіх татэмам была змяя.
Ёсць згадванне, што цар (цары) неўраў нароўні з іншымі царамі Вялікай Скіфіі бралі ўдзел у знакамітым Савеце цароў Скіфіі 512 г. да н. э.: “Меркаванні ўдзельнікаў (Саветы) падзяліліся: цары гелонаў, будзінаў і саўраматаў прыйшлі да згоды і абяцалі дапамагчы скіфам. Цары ж агафірсаў, неўраў, андрафагаў, а таксама меланхленаў і таўраў (крымчане) далі скіфам такі адказ: “Калі б вы перш не вырабілі крыўды персам і не пачалі вайны з імі, тады мы злічылі б вашу просьбу правільнай і ахвотна дапамаглі б вам. Аднак вы без нашай дапамогі ўварваліся ў зямлю персаў і валодалі ёю, пакуль бажаство дапушчала гэта. Зараз гэта ж бажаство на іх баку, і персы жадаюць адплаціць вам тым жа. Мы ж і тады нічым не пакрыўдзілі гэтых людзей і зараз першымі зусім не будзем варагаваць з імі. Калі ж персы ўступяць і ў нашу краіну і нападуць на нас, то мы не дапусцім гэтага. Але пакуль мы гэтага не бачым, то застанемся ў нашай краіне. Нам здаецца, што персы прыйшлі не супраць нас, а супраць сваіх крыўднікаў”.
У канчатковым выніку, скіфы, вымотваючы персаў, прайшлі па царствах Паўночнай Скіфіі, адступіўшы і ў зямлю неўраў, якія беглі на поўнач у пустэльню.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии