Шкурапея – у беларускай міфалогіі галоўная змяя. Згадваецца ў паданнях і народных казках. Змяя Шкурапея – гэта рэшта вобраза нейкага старажытнага касмічнага змея з язычніцкіх міфаў, які плавае вакол зямлі, якая месціцца на ствале сусветнага дрэва.
Яшчэ да пачатку ХІХ ст. у некаторых сем’ях у Беларусі і Літве замест ката маглі трымаць вужа, аб чым пісалі шматлікія паслы (Сігізмунд Герберштэйн). Вужыны Кароль сачыў за тым, каб ніхто не пакрыўдзіў гаспадара, у якога жыве вуж-дамавік. Каб заклікаць Вужынага Караля на дапамогу, трэба было запаліць свячу, зробленую з тлушчу памерлага вужа – свет гэтай свечкі мог асвяціць усе наваколле. Пабачыўшы яго, Вужыны Кароль збіраў ўсё сваё войска і імчаўся помсціць крыўдніку. Беднаму чалавеку мог дапамагчы з грашыма, бо ведаў, дзе схаваныя ўсе зямныя клады.
Каб прасачыць шматвякавую гісторыю беларускага народа трэба звярнуцца да міфалогіі. Напрыклад у 2018 годзе археолагі знайшлі падвеску ў выглядзе галавы змяі, якой амаль 5 тысяч гадоў! Самае цікавае, што нават да нашага часу ў беларусаў існуе культ цара-вужа. Хто яшчэ паспрабуе сказаць што беларусы “малады” народ? Вужам пакланяліся як істотам, ад якіх у некаторай ступені залежала пладароддзе зямлі. У іх бачылі пасланцоў добрых нябёс і багоў і звярталіся да іх з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а часам і аб простым чалавечым шчасці. Галоўным сярод вужак быў Цар-вуж – гэта вялізны вуж з каронай на галаве. Часцей за ўсё яго можна пабачыць на Ўзвіжанне, каля ён вядзе ўвесь свой змяіны народ на зімоўку, у Змяіны Вырай. У адрозненні ад Птушынага Вырая (куда зляталі на зіму птушкі) змяіны размяшчаўся ўнізе сусвету (глыбока пад зямлёй альбо ў каранях Сусветнага Дрэва).
Сама карона Вужынага Цара была чароўнай. Калі камусьці даводзілася набыць хаця б адзін-два залатых рога, якія былі да яе прымацаваныя, той мог навучыцца мове ўсіх звяроў, ведаць чужыя думкі, ва ўсіх і заўсёды мець поспех. На ўладара вужынай кароны не дзейнічала ніякай атрута. Злодзею яна дапамагала без перашкоды праходзіць праз усе замкі і дзверы. Часам уладальнік такой кароны мог бачыць схаваныя клады. Здабыць карону можна было наступным чынам: паслаць на шляху Вужынага Караля рушнік, поставіць там хлеб і соль. І ў знак падзякі Вужыны Кароль адломіць ад сваёй кароны рог і кіне добраму чалавеку. Па іншых крыніцах, трэба было пры гэтым сказаць: “Вуж малады, скінь рог залаты”. Калі паспрабаваць адняць карону хітрасцю, то ўсе змеі кінуцца за чалавекам наўздагон, і, калі ён не кіне карону, то страціць жыццё. Паводле заходнебеларускіх паданняў, Вужыны Кароль мог хадзіць на хвасце. Усе змеі – яго дзеці, якіх ён заклікаў, выкарыстоўваючы свой багатырскі свіст.