Жыгімонт «Стары» (1 студзеня 1467 — 1 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506—1548). Пяты сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы. Пасля смерці вялікага князя літоўскага Аляксандра абраны панамі-радай у кастрычніку 1506-га на велікакняжацкі сталец. 8 снежня 1506 негледзячы на апазіцыю сенатараў з Малой Польшчы абраны і на польскі сталец. […]
Персаналіі
Галоўным клопатам вялікага князя Віценя сталася абарона нашай дзяржавы ад крыжакоў. Скарыўшы Прусію, Тэўтонскі ордэн узмацніў націск на Вялікае Княства. Асабліва жорсткімі былі напады на Гарадзеншчыну, дзе знаходзілі другую радзіму прусы-перасяленцы. Ад 1300 г. да канца ўладарання Віценя ордэнскія войскі здзейснілі блізу дваццаці паходаў на Літву, дасягаючы сталічнага Новагародка. У 1284,1295,1305 і […]
У 1254 г. на палiтычную арэну выступае старэйшы сын Мiндоўга (Міндава) Войшалк (1223—1268), якi ад iмя бацькi правiў у Ваўкавыску i Слонiме. Яму ўласцiвы палiтычная i дыпламатычная дальнабачнасць. Ён плёў iнтрыгi, iшоў на кампрамiсы, часам дзейнiчаў нiбыта нелагiчна, а на самай справе прадумваў кожны крок. Гэга трагiчная i супярэчлiвая фiгура. […]
Сярод вядомых беларускіх эмігрантаў ХХ ст. жаночых постацяў небагата. Але ёсць адна, вартая многіх. Яе імя цягам апошняга дзесяцігоддзя старанна выкрэсліваецца з метрапольных падручнікаў і даведнікаў, нягледзячы на тое, што трапіла яно туды толькі на пачатку 1990-х гг., у часы нядоўгага нацыянальнага Адраджэння. Гэтая жанчына стала аб’ектам няспынных нападаў афіцыйнага […]
Язэп (Іосіф) Юр’евіч Лёсік (1883-1940) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазнаўца, пісьменнік, педагог. Нарадзіўся ён 6 лістапада 1883 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Мінскага павета Мінскай губерніі. Яго бацькі былі простымі сялянамі. Скончыў Язэп Лёсік Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. I адразу пачаліся выпрабаванні лёсу. З’яўляючыся чалавекам дэмакратычных поглядаў, Я.Лёсік уліўся ў 1905 г. у […]
Трайдзень (Трайдзен) быў абраны вялікім князем Літоўскім, пасля смерці Шварна ў 1270 г. Гэта быў грубы і люты язычнік, які пасля прыходу да ўлады, пачаў пераследваць хрысціян. Пра яго паходжанне нічога не вядома. Ёсць нават падставы сцвярджаць, што Трайдзен увогуле быў не літоўскім, а яцвяжскім князем — уладаром княства Дайнава, […]