
Найбольш раннiя сляды гарадскога жыцця, што датуюцца IX— X стст., выяўлены ў Полацку i Вiцебску. Пра узнiкненне беларускiх гарадоў мы даведваемся з летапiсаў, якiя змяшчаюць упамiнанне пра iх у сувязi з рознымi палiтычнымi цi рэлiгiйнымi падзеямi. 3 IX па XIII ст. пiсьмовыя крынiцы называюць больш за 40 гарадоў на тэрыторыi Беларусi. Звесткi крынiц, зведзеныя ў таблiцу, выглядаюць наступным чынам:
| Год | Сучасная назва горада | Летапісная назва горада |
|---|---|---|
| 862 г. | Полацк | Полотеск, Полотьск |
| 863 г. | Смаленск | |
| 974 г. | Віцебск | Витепеск, Витьбеск |
| 980 г | Тураў | Туров |
| каля 985 г | Заслаўе | Заслаў, Ізяслаў, Ізяслаўль, Жэслаўль |
| 1019 г. | Брэст | Бярэсце |
| 1044 г. | Наваградак | |
| 1065 г. | Браслаў | |
| 1067 г. | Мінск | Менск, Менеск |
| 1067 г. | Орша | Рша, Рыша |
| 1070 г. | Вільня (Крывіч-горад) | |
| 1078 г. | Лагойск | Логожск, Логожеск |
| 1078 г. | Лукомль | |
| 1078 г. | Друцк | |
| 1097 г. | Пінск | Пінеск |
| 1102 г. | Барысаў | |
| 1116 г. | Слуцк | Случеск |
| 1127 г. | Гродна | Городно, Городен, Горадзень, Гародня |
| 1127 г. | Клецк | Клечск |
| 1136 г. | Крычаў | |
| 1142 г. | Гомель | Гомій |
| 1142 г. | Рагачоў | |
| 1155 г. | Мазыр | |
| 1156 г. | Мсціслаў | |
| 1252 г. | Слонім | Услонім, Вослоним |
| 1252 г. | Ваўкавыск | |
| 1267 г. | Магілеў |