Татар, што жывуць на землях трох суседніх краін: Беларусі, Літвы і Польшчы, здаўна называюць літоўскімі ад назвы Вялікага княства Літоўскага. Тэрыторыя, дзе гістарычна сканцэнтравалася гэга народнасць, ахоплівае беларускія землі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, так званую Чорную Русь, цi гістарычную Літву, і землі па верхнім цячэнні р. Віліі са сталіцай у г. Новагародку. Традыныйныя, старыя паселішчы татар на тэрыторыі сучаснай Польшчы ўзніклі ў выніку перасялення на згаданыя землі татар з Вялікага княства Літоўскага. I яшчэ адно важнае ўдакладненне. Ужо ў XIX ст., калі землі Вялікага княства Літоўскага ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, на гэтай тэрыторыі сталі дзе-нідзе пасяляцца прадстаўнікі цюркскіх народаў Крыма, Паволжа, Каўказа. Большасць з іх таксама называлі татарамі. Зразумела, працэс той працягваўся і ў XIX ст. Сёння з 12,5 тыс. татар, якія насяляюць Беларусь, 3,2 тыс. назвалі сваёй роднай мовай татарскую. Гэта акалічнасць бясспрэчна сведчыць, што ўсе яны не належаць. да нашчадкаў літоўскіх татар.
Літоўскія татары складаюць асаблівую, спецыфічную народнасць. Адна з характерных рыс прыналежнасці да памянёнай групы — славянамоўнасць (хоць у апошнія дзесяцігоддзі адзначаецца літуанізацыя часткі літоўскіх татар, якія жывуць у наваколлях Коўна і ў Вільні).
Акадэмік Я. Карскі ў “Працах па беларускай і іншых славянскіх мовах” наступным чынам тлумачыць прычыны страты татарамі роднай мовы: “Пасяліўшыся ў Літоўскай дзяржаве, яны хутка абеларусіліся; часткова гэта залежала ад тага, што яны бралі шлюб з беларускамі, бо сваіх жанчын з імі часта не было”. “3 прычыны гэтага, — дадае крымска-татарскі асветнік Ісмаіл Гаспрынскі ў рабоце “Рускае мусульманства”, — што жонкі пасяленцаў-татар не разумелі зусім па-татарску, ужо першае пакаленне літоўскіх татар гаварыла больш мовай маці, г. зн. па-літоўску, чым па-татарску, так што праз некалькі пакаленняў татарская мова знікла з ужытку, і мова літоўская (г. зн. беларуская.) стала нацыянальнай мовай тамашніх татар”.
Безумоўна, шлюбы з хрысціянкамі (беларускамі і полькамі), якія вельмі часта заключаліся літоўскімі татарамі ў XVI ст., што відаць з крыніц таго часу, адмоўна ўплывалі на працэс захавання татарамі сваёй мовы. I пacля шлюбу з беларускай альбо з полькай татарыну не было з кім гаварыць дома “па-свойму”. У яго доме гучалі беларуская альбо польская мова, таму што жонка яго і слугі-хрысціяне не валодалі іншымі. I дзеці, хоць іх выхоўвалі ў мусульманскай веры, чуючы з вуснаў маці, нянек і прыслугі беларускую альбо польскую мову, гаварылі з бацькам менавіта на ёй.
Другой прычынай, якая прывяла да страты татарамі роднай мовы, як лічынь Аж. Александровіч (Насыфі), была ваенная служба. Пад час яе выканання татары таксама мелі зносіны з салдатамі не з татарскіх харугваў. У мячэці татары чулі толькі арабскую мову. Такім чынам, не маючы магчымасцей развіваць, родную мову ні дома, нi ў грамадскім жыцці, ні ў арміі, ні ў мячэцях, яны хутка яе забывалі.
Татары, якія прыйшлі ў Вялікае княства Літоўскае з Кыпчака і Крыма на рубяжы XIV і XV стст., размаўлялі на чагатайскай мове (гэта адзін з усходніх дыялектаў турэцкай мовы, які адносінна да куманска-кыпчацкай групы). Яна была афіцыйнай літаратурнай мовай Залатой Арды. Зразумела, што асобныя плямёны, якія ўваходзілі ў склад Залатой Арды, мелі дыялектныя адрозненні ў мове, але афіцыйнай мовай яе вышэйшых слаёў была чагатайская мова. Сляды гэтай мовы, як адзначае польскі даследчык С. Крычынскі, захаваліся таксама ў помніках старажытнай пісьменнасці літоўскіх татар, у некаторых прозвішчах, назвах гербаў, а таксама ў назвах некаторых татарскіх страў.
3 пачатку XVI ст., г. зн. з моманту ўстанаўлення ў Стамбуле халіфата, мойнае ўздзеянне на літоўскіх татар пачала аказваць асманская культура, з якой яны знаёміліся, калі наведвалі Турцыю пад час паломніцва ў Мекку і Медыну. Ужо тады сярод літоўскіх татар стала адміраць чагатайская мова. Сувязі з Казанню і яшчэ больш аддаленым Туркестанам былі страчаны, а параўнальна блізкі Крым падвергся асманізацыі ў сферы культуры і мовы.
Безупынныя зносіны татар з беларусамі пакінулі адметны след у беларускай мове. На думку акадэміка Я. Карскага, у мове беларусаў налічваецца каля 50 слоў цюркскага (татарскага) паходжання, якія ўспрымаюцца сучаснымі беларусамі як звыклыя і не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння, напрыклад: андарак, багатыр, базар, балавацца, баламут, баран, бачыць, буран, бусел, гарбуз, гойдацца, дуда, дыван, кабан, кавун, калач, кінжал, курган, сабака, сарафан, тавар, таракан, торба, туман, тытунь, халат, халва, хамут, харч і інш. Y мастацкай, гістарычнай, навукова-папулярнай літаратуры знаходзім шэраг цюркізмаў (армяк, ашуг, бунчук, казна, кісцень, тамга, хан і інш.), якія выйшлі з актыўнага складу лексікі і зрэдку ўжываюцца ў сучаснай мове, але выкарыстоўваюййа ў творах на гістарычную тэматыку для ўзнаўлення абставін пэўнай эпохі.
Упершыню ў лексікаграфічнай практыцы ў якасці вучэбнага дапаможніка выдадзены “Слоўнік іншамоўных слоў” A. М. Булыкі. Аснову слоўніка склала агульнаўжывальная лексіка з 5600 адзінак, у тым ліку каля 200 слоўнікавых артыкулаў тлумачаць паходжанне і сэнс цюркскіх і асобна крымска-татарскіх запазычанняў. А. А. Жалуновіч для высвятлення лексіка-семантычнага фонду паспрабавала зрабіць класіфікаііыю гэтых слоў па прыналежнасці да пэўнай лексіка-семантычнай групы. Першую групу склалі словы з ваеннай, культурнай, грамадскай і рэлігійнай сфер: ашуг, булат, бунчук, джыгіт, есаул, кабура, каган, казак, калчан, каравул, кінжал, майдан, мула, сагайдак, ясак. У другую групу ўвайшлі назвы бытавога і гаспадарчага жыиия: арба, аркан, аршын, базар, бакалея, барыш, башлык, бурдзюк, кайданы, кайма, капкан, каракуль, каўпак, кафтан, кішлак, кумыс, магарыч, наждак, саф’ян, сургуч, таўро, торба, хабар, халва, харч, чаба, чадра, чалма, чарга, шалаш, юрта, ярлык і інш.
Многія цюрка-татарскія словы ўжываюцца ўсім беларускім насельніцтвам і даўно ўжо атрымалі права грамадзянства ў беларускай мове. Але ў дачыненні да іх неабходна зрабіць заўвагу: некаторыя з гзтых слоў, мажліва, запазычаны беларусамі не непасрэдна ў татар, а праз расійцаў цi ўкраінцаў, у мовах якіх доля татарскіх слоў наогул вельмі значная.
У “Слоўніку цюркізмаў у рускай мове” Е. Н. Шыпавай, выдадзеным у 1976 г. у Алма-Aцe, знаходзіцца больш за дзве тысячы запазычанняў з цюркскіх моў, якімi ў той цi іншай ступені карыстаецца рускамоўны чалавек. Паводле падлікаў Я. Якубоўскага, больш за 500 гэтых цюркізмаў ужываюцца ў беларускай мове.
Татары пакінулі свой след і ў тапаніміцы тых мясцовасцей, дзе яны здаўна жывуць. Памяць пра татарскія асады захавалася ў назвах шмат якіх паселішчаў Беларусі: Агдамер, Апчак, Арда, Койданава, Мамаі, Пагост, Татарка, Татаршчызна, Турэц, Узда, Якшыцы і многія іншыя.
Наколькі моцна ўвайшлі цюрка-татарскія запазычанні ў беларускую мову, сведчаць наступныя прыклады. Так, слова бархан — напоены пясчаны ўзгорак дугападобнай формы ў пустынях, стэпах — атрымала сталую прапіску ў вёсцы Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна. Земляны насып, на якім раней стаяла драўляная царква, да гэтага часу называюць барханам або барканам. Тут жа пачуеш слова башлык як назву капюшона ва ўсіх відах адзення, слова харч ва ўсіх азначаных слоўнікам значэннях: 1) тое, што ядуць; 2) прыпасы ежы; 3) корм для жывёлы.
Нельга не пагадзіцца з А. А. Жалуновічам, што “праблема цюркізмаў у беларускай мове яшчэ мала даследаваная. Вывучэнне цюркскіх запазычанняў у беларускай мове карысна не толькі як лінгвістычная з’ява. Гістарычны змест слоў, час іх замацавання ў пісьмовых крыніцах, ужыванне ў народных гаворках могуць высветліць многія старонкі жыцця грамадства”.
Пасяліўшыся на землях Беларуска-Літоўскай дзяржавы, літоўскія татары прынеслі з сабой арабскі алфавіт, прыстасаваны да фанетыкі той мовы, якой яны тады карысталіся, г. зн. чагатайскай. У працэсе засваення беларускай і польскай моў, складання рэлігійных і свецкіх тэкстаў на гэтых мовах узнікла неабходнасць увесці ў арабска-чагатайскую графіку дадатковыя дыякрытычныя значкі, якія перадавалі б гукі, якіх няма ні ў арабскай, ні ў чагатайскай мовах. Так узнікла мова кітабаў, напісаных на беларускай і часткова польскай мовах (al-kitab — па-арабску кніга).
Як адзначае даслелчык кітабаў віцебскі вучоны-філолаг В. Несцяровіч, “у гэтых тэкстах больш поўна, чым у рукапісах, створаных кірыліцай, адлюстраваліся фанетычныя асаблівасці беларускай мовы. Мова кітабаў адрозніваецца ад мовы старажытных беларускіх пісьмовых помнікаў, яна блізкая да беларускай народнай мовы. У тэкстах адлюстраваліся беларуская лексіка, фразеалогія, беларускі сінтаксіс. 3 дапамогай арабскай графікі, дастасаванай да беларускай фанетыкі, больш дакладна, у параўнанні з кірылаўскімі пісьмовымі помнікамі, перадаюцца некаторыя гукавыя асаблівасці беларускай мовы, у першую чаргу дзеканне i неканне, разнастайныя асіміляцыйныя змяненні”.
Толькі арабска-турэцкаму алфавіту, напрыклад, уласцівы знакі, якія адпавялаюць гукам [дз], [дз’] (арабская літара лал з трыма кропкамі ўнізе), [и], [и’] (арабская літара сад з трыма кропкамі ўнізе), а таксама арфаграфічны значок тэшлзіл, які азначае падваенне зычнага гука, або мэл, які ўказвае даўжыню галоснага [а].
Літоўскія татары, якія атрымалі рэлігійную адукацыю, шырока карысталіся арабска-турэцкім алфавітам. Яны звярталіся да яго не толькі пад час пісьма і перапісвання сваіх рэлігійных кніг, але і ў паўсядзённым жыцці, калі ставілі подпісы, афармлялі завяшчанні, рабілі розныя паметкі, а таксама пры напісанні прыватных лістоў, адрасаваных іншым татарам. Гэтай жа графікай карысталіся татары, складаючы надмагільныя эпітафіі на беларускай альбо польскай мове.
Наогул, як адзначае С. Крычынскі, “арабская графіка для літоўскага татарына з’яўляецца не толькі адным са спосабаў абазначэння гукаў яго мовы ў кнігах, дакументах, пісьмах. Гэта свяшчэннае пісьмо Карана, кнігі яго веры, і таму да самага маленькага кавалачка паперы, напісанага арабскімі літарамі, ён ставіцца з найвялікшай павагай. Вера ў святасць і цудадзейную сілу пісьма выражаеца ў магічных дзеяннях татарскіх чараўнікоў”.
Такім чынам, аналіз гістарычных і пісьмовых крыніц паказвае, што к канцу XVI ст. камунікатыўная функцыя гутарковай роднай мовы літоўскіх татар вычэрпваецца і на змену ёй прыходзяць беларуская і польская. Становішча гэта захавалася да сённяшняга дня.
Прайшло чатырыста гадоў з тага часу, калі татары згубілі сваю родную мову. Але цi знікла яна бясследна?
Учас турэцка-славянскіх войнаў утварыліся калісьці тры калоніі перасяленцaў-татар — у наваколлях Брусы, над р. Кызыл-Ырмак і ў Аабруджы (зараз Румынія), якія адрозніваюцца ад турак тыпам твару і касцюмам. Жыхароў Аабруджы маскоўскі прафесар Э. Ценішаў лічыць адзінымі носьбітамі-спадкаемцамі роднай для літоўскіх татар мовы. “Дыялекты Брусы і Кызыл-Ырмака, — піша ён, — верагодна, падвергліся моцнаму турэцкаму ўплыву… Менавіта мова татар Аабруджы можа быць засвоена літоўскімі татарамі. Перасаджаная на старую глебу, яна паступова набудзе мясцовы каларыт і наблізіцца да страчанага становішча, але, верагодна, яго цалкам недасягаючы, таму што мясцовыя ўмовы за чатыры сотні гадоў таксама моцна змяніліся. Тым не менш гэты працэс немагчыма параўнаць з сухім эксперыментам, хутчэй за ўсё гэта вяртанне дарагога сына, які даўно пайшоў з дому і ледзь не загінуў”.
Прыклад вяртання сваей мовы дае нешматлікі народ Латвіі — лівы. Зусім мала засталося тых ліваў, якія валодаюць роднай мовай. У некаторых школах Латвійскай Рэспублікі ўведзена выкладанне роднай мовы лівам, пачынаючы з першых класаў.
Ужо сёння, лічыць Э. Ценішаў, існуе дастаткова матэрыялаў, каб скласці буквары і падручнікі роднай мовы для дзяцей польска-літоўска-беларускіх татар. А для дарослых можна адкрыць курсы, дзе б на першым часе выкладалі настаўнікі-татары Аабруджы, пакуль не будуць падрыхтаваны свае настаўнікі. У далейшым неабходны вялікія і паўнакроўныя граматыкі і слоўнікі. Родную мову можна вярнуць!
© I. КАНАПАЦКІ, кандыдат гістарычных навук, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей.