Вяліж

Паводле некаторых дадзеных, існаваў ужо каля 1385 г., калі тут быў абарончы замак. У склад ВКЛ увайшоў у часы Вітаўта. У 1536 г. па загаду маскоўскага цара на левым беразе Дзвіны збудаваны драуляны замак з дзевяццю вежамі. Рускія летапісцы падкрэслілі факт пабудовы наступнай фразай: «…а прежде в том месте Литовский город бывал».Герб Веліжа
У 1562 г. узяты войскамі гетмана Мікалая Радзівіла, але праз год адбіты маскоўскімі войскамі. У 1580 г. быў адваяваны войскамі гетмана Замойскага. Адпаведна з Ям-Запольскім, перамір’ем (1582) вернуты ў Вялікае княства Літоўскае.
У 1654 г. спалены войскамі цара Аляксея Міхайлавіча, а ў выніку Андрусаўскага перамір’я (1667) перайшоў пад уладу маскоўскага цара. Вернуты ў 1678 г. і знаходзіўся ў якасці цэнтра павета ў складзе Рэчы Паспалітай да 1772 г., калі разам з усёй Усходняй Беларуссю быў далучаны да Расійскай імперыі.
У 1799 г. у месцы знаходзілася дамоў 689, уніяцкіх цэркваў 7, з якіх 3 каменныя і 4 драўляныя, 2 мураваныя касцёлы, 3 млыны, народнае вучылішча. У 1802 г. зноў атрымаў статус павятовага цэнтра.
У 1860 г. у горадзе былі 1322 дамы, з якіх толькі 17 мураваных, 10 цэркваў, з якіх 3 драўляныя, касцёл, пабудаваны ў 1754 г. на сродкі Базыля Дашкевіча, адна сінагога і два яўрэйскія малітоўныя дамы. У гэты час у месце было 4 школы, старэйшая з якіх адчынена ў 1830 г. Пажар, што здарыўся ў кастрычніку 1861 г., знішчыў большую частку Вяліжа.
Але места даволі хутка адрадзілася. У 1891 г. налічвалася драўляных дамоў 2033 і 154 мураваныя, прамысловых прадпрыемстваў 67, на якіх працавала 1279 рабочых, насельніцтва складала 18 367 чалавек.

Ве­ліж­ская ра­ту­ша. Зды­мак XX ста­год­дзя. Да на­шых ча­соў будынак не за­ха­ва­ўся.

Вакол горада было чатыры прадмесці — Усвяцкае, Тарапецкае, Віцебскае і Смаленскае.
Вяліж — павятовы цэнтр Віцебскай губерні, які не быў вернуты Беларусі ў 1924 г. Зараз знаходзіцца ў Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Вяліжскага раёну Смаленскай вобласці. Насельніцтва 7326 чал. (2010 г.).

Веліжскае паўстанне

Найбуйнейшае выступленне сялянаў супраць бальшавіцкай улады адбылося ў Веліжскім павеце Віцебскай губерні, населеным пераважна беларусамі. 10 лістапада 1920 г. у Веліжы мабілізаваныя ў Чырвоную Армію маладыя сяляне адмовіліся ісці на фронт і амаль усе пакінулі горад. А веліжскія бальшавікі пачалі кідаць у турму тых, хто застаўся, а таксама гараджанаў, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыі і падпале дома-камуны, дзе жылі адказныя працаўнікі партыі. Дэзерціры расстрэльваліся. Напружанне нарастала. Праз два дні гімназіст Зміцер Лаймінг забіў начальніка мясцовай Надзвычайнай камісіі Мусаева. Пачуўшы пра зверствы бальшавікоў, мабілізаваныя са сваімі сваякамі і знаёмымі рушылі на горад, каб канчаткова вынішчыць савецкую ўладу, якая перашкаджала жыць. У рух прыйшло, можа, 50 тыс. чалавек. Праваслаўныя і стараверы ішлі разам. Святары бласлаўлялі людзей на збройны чын. 18 лістапада ў баі пад Веліжам у Сямічоўскім Бары паўстанцы з косамі і віламі кідаліся на бальшавіцкія кулямёты. Бой доўжыўся цэлы дзень. Але перамагчы не ўдалося. Падабраўшы забітых і параненых, паўстанцы рассыпаліся па лясах, каб весці змаганне далей. У Веліж прарваўся толькі конны аддзел, напалову складзены з салдатаў і афіцэраў Станіслава Булак-Балаховіча, які ваяваў тады ў складзе Паўночна-заходняй арміі Мікалая Юдзеніча. Але і гэтыя сілы ў горадзе пры спробе вызваліць вязняў з турмы былі амаль знішчаныя. Да Сямічоўскага Бору дайшло каля трох тысячаў паўстанцаў. Іншыя былі перахопленыя і рассеяныя бальшавіцкімі вайсковымі аддзеламі, якія мелі добрую практыку расправаў са сваімі ворагамі.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии