Напачатку XIX стагоддзя паміж Францыяй з аднаго боку, і Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй з іншага, ішла барацьба за панаванне ў Еўропе. Французскі імператар Напалеон I сілай падпарадкоўваў сабе еўрапейскія народы. У вайне 1805-1807 гг. Напалеон атрымаў перамогу і стварыў на польскіх землях, якія раней належалі Прусіі, падуладнае яму Варшаўскае княства. […]
Вайсковая справа
Нападам шведскага караля Карла X Густава на Польшчу ў 1655 г. распачалася вайна. Шведы хутка акупавалі большую частку польскіх земляў з Варшавай і Кракавам і занялі Жамойць. Улетку першага года вайны непрыяцель захапіў Браслаў і Друю, а пазней узяў у аблогу Берасце. У тых умовах частка магнатаў, каталіцкіх герархаў і вайсковых чыноў […]
Пазбаўлены ў 1599 г. шведскага трону, вялікі князь і кароль Жыгімонт Ваза не пагадзіўся з гэтым і распачаў цяжкую і доўгую вайну за панаванне на Балтыйскім моры. Зачэпкаю для яе стала ўлучэнне Эстляндыі ў склад Рэчы Паспалітай. У часе вайны асабліва вызначылася войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Янам Каралём Хадкевічам, які паходзіў з […]
Маскоўскае нашэсце У Маскве ўважліва сачылі за вайной з казакамі ў Беларусі і змаганнем Польшчы з войскам Хмяльніцкага ва Украіне. Цар пачаў разглядаць украінскага гетмана як хаўрусніка ў сваіх захопніцкіх планах. Казаччына знясільвала Рэч Паспалітую і стварала зручны момант для нападу. Пасля Пераяслаўскай Рады, якая ў студзені 1654 г. прыняла […]
Паспалітае рушанне Асноваю войска Вялікага Княства Літоўскага на працягу некалькіх стагоддзяў заставалася ўсеагульнае апалчэнне, якое называлася паспалітым рушаннем. Паводле закону вайскова-абавязанымі былі ўсе мужчыны, што валодалі зямлёй. Апрача таго, кожны шляхціч выстаўляў добра ўзброеных і навучаных ваяроў. Іх колькасць вызначалася велічынёй зямельных уладанняў. Бараніць краіну выпраўляўся адзін ваяр ад васьмі […]
На самым пачатку восені 1514 г. маскоўскія ваяводы з велізарным 80-тысячным войскам наблізіліся да Воршы. Тут 8 верасня, у дзень нараджэння Дзевы Марыі, на рацэ Крапіўне і адбылася вырашальная бітва. Маючы амаль трохразовую колькасную перавагу над Астрожскім, ваяводы Чаляднін і Булгакаў-Голіца не сумняваліся ў лёгкай перамозе. Яны лічылі,што здольныя разбіць […]
На паўднёвых межах Вялікага Княства Літоўскага было неспакойна. Адтуль зноў і зноў нападалі татары. Яны стварылі велізарную дзяржаву — ад Заходняй Сібіры да Дуная і трымалі ў васальнай залежнасці рускія і ўкраінскія княствы. У 1223 г. на рацэ Калцы пры паўночным узбярэжжы Азоўскага мора адбылася першая сутычка аб’яднаных усходнеславянскіх і палавецкіх […]
Грунвальдская бітва 1410 г., вырашальная бітва Вялікай вайны 1409-1411 гг. паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. Бітва адбылася 15 ліпеня 1410 каля населеных пунктаў Грунвальд і Таненберг на тэрыторыі ордэна (цяпер Вармінска-Мазурскае ваяв., Польшча). План бітвы быў распрацаваны польскім каралём Ягайлам і вялікім князем літоўскім […]
Нацыянальна-вызвольнае паўстанне, якое выбухнула ў 1794 г., было накіраванае супраць расейскіх і прускіх акупантаў. Паўстанцы мелі на мэце аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., вяртанне Канстытуцыі 3 траўня 1791 г. і працяг рэформаў Чатырох-гадовага сойму. На чале змагароў стаў Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, які 24 сакавіка абвясціў у Кракаве Акт […]