Аналіз гістарычнай дакладнасці афіцыйнай назвы Літоўскай Рэспублікі

Вывучаючы гісторыю Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага нявольна задаешся пытаннем: што агульнага мае сучасная Літоўская Рэспубліка з гэтай магутнай сярэднявечнай дзяржавай? А таксама чаму самая паўнёвая з прыбалтыйскіх дзяржаў носіць такую назву, і ці тоесны народ гэтай дзяржавы ліцвінам Вялікага Княства? Вядома, што кожны народ імкнецца стварыць уласную дзяржаву і ўвасобіць свае карані ў назве краіны. Таму паспрабуем прааналізаваць афіцыйную назву сучаснай Летувы на падставе гістарычных фактаў і паняцця «народ». Тады звернемся да гэтага тэрміну, які знойдзем у падручніку па грамадазнаўству для дзясятага класа. Згодна з ім, народ (ад грэч. ethnos) — гэта гістарычная супольнасць людзей, якая склалася на вызначанай тэрыторыі, характарызуецца адзінствам паходжання, культуры, мовы, а таксама ўсведамленнем свайго адзінства. Вылучым асноўныя складальнікі тэрміна — паходжанне, тэрыторыя, мова і культура, — і згодна з імі будзем праводзіць наш гістарычны аналіз.

Тэрыторыя і паходжанне Літвы

Зараз вызначым, што ўяўляла сабой Літва ў Сярэднія вякі.

Узнікненне сярэднявечнай Літвы

Лiтвa — назоў, якi ўжывaўcя ў гicтapычныx кpынiцax y poзныx cэнcax. Упepшыню ўзгадваецца пад 1009-ым годам y «Квeдлiнбypгcкix aнaлaх» (Annales Quedlinburgenses), калі ад рук язычнікаў нa пaмeжжы Pyci i Літвы (Lituae) загінуў каталіцкі прапаведнік святы Бруна. Існуе шмат варыянтаў напісання назвы, напрыклад сярэднявечныя Лiтaвa (Litova), Лiтoвiя (Lithovia, Lettowia ў лaцiнскaмоўных i нямeцкaмoўныx кpынiцax), а таксама польскае Lytwa і летувіскае Lietuva. Паходжанне назову да канца не высветлена. Існуюць гіпотэзы, ў аснове якіх ляжыць гідранімічнае паходжанне, напрыклад ад назвы ракі Letaukos. Больш верагодным з’яўляецца меркаванне, што існаваў населены пункт, назва якога сугучная з найменнем Літва (мяркуецца, вёска Літоўка пад Навагрудкам). Таксама „Літву“ звязваюць з рэшткамі замка Lettow на рацэ Латава. Aлe гэтыя мepкaвaннi нe мaюць тpывaлaй фaктaлaгiчнaй пaдcтaвы. Такім чынам, дакладнае паходжанне назвы „Літва“ не высветлена. Увогуле, пра раннюю літоўскую гісторыю захавалася няшмат факталагічных крыніц. Напрыклад, існуе гіпотэза, што Міндоўг, перад з’яўленнем у Наваградку, быў выгнаны супернікамі са сваіх уладанняў, гэтак званай „Літвы Міндоўга“, што знаходзілася ў раёне сучасных Баранавічаў. Адна з версій сведчыць, што старажытная, летапісная Літва знаходзілася на тэрыторыі Беларусі, у раёне верхняга Панямоння: паміж Менскам і Новагародкам з усходу на захад і ад Маладзечна да Слоніма з поўначы на поўдзень. Яе аўтар, беларускі гісторык Мікола Ермаловіч, падставамі для яе зацвярджэння , як найбольш блізкай да ісціны, лічыў наяўнасць у гэтым беларускім рэгіёне тапонімаў, ідэнтычных ці сугучных назве „Літва“ (на тэрыторыі сучаснай Літоўскай Рэспублікі іх няма), а таксама звесткі з некаторых летапісаў. Увогуле, самі летапісы і інш. гістарычныя крыніцы даюць нам рознае прадстаўленне аб месцазнаходжанні сярэднявечнай Літвы. На іх аснове шэраг даследчыкаў вылучыў месцазнаходжанне сярэднявечнай Літвы ў Панямонні, на тэрыторыі Віленшчыны, Гарадзеншчыны, Лідчыны і Наваградчыны (Любаўскі, Спірыдонаў). Іншыя гісторыкі ўказваюць месцазнаходжанне сярэднявечнай Літвы „ва ўсходняй Летуве, пераважна ў басейне ракі Нерыс (Віліі)“ (Лухтан, Ушынскас). Такое меркаванне маюць пераважна летувіскія даследчыкі, аднак межы такога месцазнаходжання сярэднявечнай Літвы імі выразна не акрэслены і грунтуюцца на археалагічных матэрыялах, уступаючы ў супярэчнасць з пісьмовымі крыніцамі.

Фрагмент рукапісу Кведлінбургскіх аналаў з першай згадкай пра Літву

Паходжанне летувісаў

Продкамі сучасных летувісаў з’яўляюцца Жамойць і Аўкштота, якіх называлі па назве шмат мацнейшага племені жамойтаў. Назоў «Аўкштота» (Аўкштайція) наогул рэдка з’яўляўся ў пісьмовых крыніцах і быў абмежаваны ў выкарыстанні, што і знайшло адлюстраванне ў афіцыйнай назве ВКЛ — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Аб’яднанне жамойтаў у складзе Вялікага Княства Літоўскага расцягнулася на перыяд з другой чвэрці 13-га і да першай чвэрці 15-га стагоддзя. Вырашальную ролю ў гэтым працэсе зыграла неабходнасць супрацьстаяць крыжацкай агрэсіі.

Жамойць (летувіскае: Zemaitija ад zemas — нізкі; лацінскае: Samogitia; польскае: Жмудзь) — гicтapычная вобласць пa нiжнiм цячэннi Hёмaнa i ўзбярэжжы Бaлтыйcкaгa мopa, зaceленая плямёнaмi бaлтaў. У 1422-ім гoдзe, y чace княжaння Вiтaўтa, янa былa кaнчaткoвa дaлyчaнaя дa Bялiкaгa Kняcтвa Лiтoўcкaгa.

Адразу пасля ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага Лівонскі ордэн пачаў патрабаваць у Міндоўга не ахрышчаных жамойцкіх зямель, што адпавядала геапалітычным мэтам рыцараў, якія імкнуліся злучыць абедзве свае філіі — Лівонскі ордэн, што знаходзіўся на тэрыторыі сучасных Латвіі і Эстоніі, і Тэўтонскі, што займаў Прусію. Перашкодаю аказаліся жамойцкія землі, якія рыцарам неабходна было набыць, каб здзейсніць пастаўленыя мэты. У ліпені 1253-га году Міндоўг падпісаў грамату даравання Лівонскаму ордэну часткі жамойцкіх земляў, у кастрычніку 1255-га — земляў у Селоніі, а ў жніўні 1259-га года — грамату даравання ордэну Дайноўскай зямлі, Скаловіі і Жамойці. Вядома, жамойты не жадалі такога жорсткага абыходжання ад рыцараў, якое тыя практыкавалі ў адносінах да прусаў, і паднялі паўстанне. 13-га ліпеня 1260-га году адбылася бітва пры Дурбе, у якой жамойты атрымалі перамогу. Лівонцы працягвалі барацьбу, і на мяжы 1260—1261-га гадоў захапілі два замкі ў Куроніі, але 3-га лютага 1261-га году жамойты разбілі іх ля Лелвардэ. Пад канец лета гэтага ж году дэлегацыя жамойтаў прыбыла да Міндоўга з просьбай прыняць іх зямлю ў склад Вялікага Княства Літоўскага, якая была задаволена. У выніку жамойцкія землі знаходзіліся ў складзе княства яшчэ адно стагоддзе, аднак пасля смерці Кейстута Ягайла зноў аддаў гэтыя землі Лівонскаму ордэну. Жамойты, як і сто год назад, паднялі паўстанне, якое лівонцы не здолелі падавіць. Калі вялікім князем у 1392-ім годзе стаў Вітаўт, то на мяжы XIV—XV стагоддзяў ён некалькі разоў аддаваў Жамойць ўжо Тэўтонскаму ордэну. Такім чынам, Вялікія князі Літоўскія выкарыстоўвалі гэтую тэрыторыю ў якасці разменнай манеты.

Канчатковае далучэнне Жамойці да Вялікага Княства Літоўскага адбылося толькі пасля Грунвальдзкай (Дубровенскай) бітвы (1410), да якой большую частку цяперашняй Літоўскай Рэспублікі кантралявалі крыжацкія ваенныя згуртаванні.

Ужыванне складальнікаў афіцыйнай назвы Вялікага Княства Літоўскага ў розныя перыяды

Гледзячы на афіцыйную назву некалі буйнейшай еўрапейскай дзяржавы — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, — а таксама на гістарычныя і энцыклапедычныя значэнні асобных складальнікаў гучнай назвы, у літаратуры робяцца вывады аб іх сэнсавым значэнні.
«Літоўскае» абазначае ліцвінаў. Так называліся пераважна жыхары-славяне заходняй і цэнтральнай часткі княства, а менавіта Гарадзеншчыны, Наваградчыны, Віленшчыны і часткі Міншчыны.
«Рускае» паходзіць ад наймення «русіны» і абазначала ў розныя часы як жыхароў-славян усходу краіны, так і насельнікаў тэрыторыі сучаснай Украіны. Руссю ж называлася тэрыторыя на ўсходзе сучаснай Беларусі, пераважна Віцебшчына і частка Магілёўшчыны (Russia Alba). Для параўнання, насельніцтва Маскоўскай дзяржавы нашы продкі называлі маскоўцамі, а іх мову — маскоўскаю, сваю завучы рускаю (у тым ліку і ў пісьмовых дакументах. Жыхары Маскоўскай дзяржавы, а потым і Расійскай імперыі, часцей за ўсё называлі нашых продкаў „литовцами“, і такое становішча захоўвалася ажно да пачатку XIX-га стагоддзя. Аб такім доўгім статусе старажытнага назову сведчаць падзеі 5-га жніўня 1772-га году (першы падзел Рэчы Паспалітай). Генерал-губернатарам захопленых земляў Кацярына ІІ прызначыла свайго фаварыта графа Захара Чарнышова. Ён атрымаў вышэйшы загад: “Со дня действительного тех земель занятых под державу нашу собирать все публичные доходы в нашу казну. Суд и расправу велеть производить в настоящих местах по тамошним правам и обычаям, но нашим именем и властью. Велеть обнести все пространство новых границ от одного края до другого столбами с императорским нашим гербом, дабы после в частных межах с литовцами нигде спора быть не могло”.
У гэты ж час з’явіўся новы этнонім — «беларусы» («беларусцы»). Першапачаткова ён адносіўся толькі да насельніцтва Смаленшчыны, Магілёўшчыны і часткова Віцебшчыны.
«Жамойцкае» абазначае Жамойць і народ, які яе насяляе.

Моўнае становішча ў Вялікім Княстве Літоўскім

Цяперашняя летувіская мова — гэта у пэўнай ступені змененая з цягам часу старая пісьмовая мова балтаў, што была ва ўжытку на тэрыторыі Жамойці. Вядома, што дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага была старабеларуская, на ёй ажыццяўлялася і міжнародная дыпламатычная перапіска да пачатку паланізацыі. Аднак і пасля яе, напрыклад, з прадстаўнікамі Маскоўскай дзяржавы перапіска вялася таксама па-беларуску. Вядомы амерыканскі даследчык гісторыі Усходняй Еўропы Тымаці Снайдэр па гэтаму пытанню адзначае, што „летувіская мова цягам стагодздзяў не была мовай палітыкі“. Сапраўды, палітычная, эканамічная, сацыяльная і культурная сітуацыя ў Вялікім Княстве не была прыхільнай да жамойцкай мовы. Пра такое яе становішча пішуць і шматлікія летувіскія гісторыкі. Напрыклад, жамойцкія граматыкі і слоўнікі да канца XVIII стагоддзя друкаваліся толькі ў Прусіі, за выключэннем слоўніка Канстанціна Шырвіда, які быў надрукаваны каля 1620–га году.
Такім чынам, жамойцкая мова ў Вялікім Княстве Літоўскім выкарыстоўвалася пераважна на рэгіянальным узроўні.

Культура ў ВКЛ: балцкі і славянскі ўклад

Аснову культуры Вялікага Княства Літоўскага у асноўным складала дзейнасць беларусаў на працягу XV—XVI стагоддзяў. Гэты перыяд лічыцца шматлікімі гісторыкамі як «Залаты век» у гісторыі Беларусі. Сярэднявечны час росквіту нашай старадаўняй культуры найперш асацыюецца з дзейнасцю Францыска Скарыны, Яна Вісліцкага, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, шматлікімі архітэктурнымі шэдэўрамі, мастацкай творчасцю, узнікненнем прафесійных тэатраў, развіццём друкарняў, што выдавалі кнігі на старабеларускай мове. Жамойцкая культура не аказвала істотнага ўплыву на жыццё ў Вялікім Княстве, перш за ўсё закошт абмежаванага выкарыстання жамойцкай мовы ў вышэйшых колах.

Прычыны выкарыстання назову Літва жамойцкім нацыянальным рухам ў XIX — пачатку XX ст.

Дык чаму ж у наш час самая паўднёвая з трох прыбалтыйскіх краін не толькі носіць гучнае імя «Літва», якое ўдала асацыюецца з развітой старажытнай дзяржаўнасцю, але і неабвержна ўспрымаецца як адзіная праваспадкаемка Вялікага Княства Літоўскага? Адказ трэба шукаць у XIX-ым стагоддзі.

У 1795-ым адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога большая частка тэрыторыі цяперашняй Літоўскай Рэспублікі апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ўвайшла ў Ковенскую і часткова ў Віленскую і Сувальскую губерні.
Пасля нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864-ых гадоў расійскія ўлады вырашылі падтрымаць жамойцкі нацыянальны рух, каб зменшыць уплыў палякаў і апалячаных беларусаў, які дэстабілізаваў становішча ў рэгіёне і з-за чаго часта ўспыхвалі бунты і паўстанні. Спрыянне жамойцкаму культурнаму развіццю адлюстроўвалася ў зацвярджэнні за жамойцкай мовай статусу мовы навучання ў Марыямпальскай вышэйшай вучэльні (у выніку чаго тая адразу стала цэнтрам падрыхтоўкі жамойцкай і нтэлегенцыі), дазволе мець свой нацыянальны касцёл, развіцці жамойцкага друку і асветы. Больш за тое, каля 100 000 жамойтаў жылі ў Прусіі, дзе мелі амаль неабмежаваныя магчымасці уласнага культурнага развіцця. У гэты ж час царскі ўрад забараніў беларускую мову, як мову асветы і друку, а ў 1839-ым годзе была забароненая уніяцкая царква, у выніку чаго беларусы згубілі сваю канфесійную адметнасць.

Садзейнічанне да развіцця жамойцкай культуры і мовы расійскімі уладамі прывяло да таго, што жамойцкае адраджэнне пачалося значна раней за беларускае. Дзеячы жамойцкага нацыянальнага руху пачалі выкарыстоўваць не сваю спрадвечную назву „Жамойць“, а найменне старадаўняй, пераважна славянскай дзяржавы з эпіцэнтрам у Беларусі — Вялікага Княства Літоўскага. Гэтыя адраджэнцы прысвоілі не толькі найменне „Літва“, але і заявілі пра свае выключныя правы на нашу гістарычную і культурную спадчыну, а таксама на сімволіку. Замест свайго гістарычнага гербу „Мядзведзь“ жамойцкія дзеячы пачалі выкарыстоўваць „Пагоню“ славянскага паходжання. А паколькі ў жамойцкай мове не было слова для яе абазначэння, жамойцкая эліта (а менавіта Сіманас Даўкантас) прыдумала яе, назваўшы „Пагоню“ новым словам „Віціс“. У выніку, беарускае адраджэнне пачалося пазней за жамойцкае, і нашыя дзеячы культуры, пачынаючы з Францішка Багушэвіча, прынялі найменне, якое тады было шырока распаўсюджана на Смаленшчыне, Віцебшчыне і Магілёўшчыне, а таксама выкарыстоўвалася расійскім друкам – беларусы.

За канцэпцыю ўтварэння ВКЛ жамойцкімі адраджэнцамі была ўзятая канцэпцыя балцка–славянскай канфрантацыі, якая ўзнікла ў ходзе навуковай дыскусіі паміж польскімі і расійскімі даследчыкамі ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Паводле яе, падмуркам утварэння Вялікага Княства Літоўскага была перамога раннефеадальнага балцкага ўтварэняя над славянамі, ў выніку чаго гэтая новая краіна трансфармавалася ў Вялікае Княства Літоўскае. У канцы XX стагоддзя гэтую канцэпцыю пераканаўча аправерг Алесь Краўцэвіч, які даказаў, што ВКЛ з самага пачатку была біэтнічнай балта–славянскай дзяржавай з дамінаваннем славян, а балта-славянскія адносіны ў часы утварэння Вялікага Княства Літоўскага насілі толькі мірны характар.

Працэс атасаямлення назову Літва з Літоўскай Рэспублікай у першай палове XX стагоддзя

Канчатковае замацаванне за Жамойцяй назову Літва у форме Летува адбылося 16-га лютага 1918-га года актам аб незалежнасці. Такім чынам, быў пастаўлены знак роўнасці паміж ВКЛ і Літоўскай Рэспублікай. Гэтыя рэчы ажыццяўляліся пры непасрэднай дапамозе Нямеччыны, якая першай прызнала новую краіну 23-га сакавіка 1918-га года. 11-га ліпеня 1918-га года жамойцкі урад аб’явіў краіну Летувіскім каралеўствам. На трон вырашылі запрасіць нямецкага прынца Вільгельма фон Урыха. Аднак ужо 2-га лістапада рашэнне аб стварэнні канстытуцыйнай манархіі было адхілена. Затым, 12-га ліпеня 1920-га году, незалежнасць Летувіскай Рэспублікі прызнала Савецкая Расія, якая падпісала з ёю Маскоўскую дамову. Паводле дамовы, Расія адмаўлялася ад сваіх прэтэнзій на жамойцкую тэрыторыю, а таксама аддавала Летувіскай Рэспубліцы Віленскі край і беларускае Панямонне з некаторымі прылеглымі тэрыторыямі. Узамен бальшавікі патрабавалі ад Жамойці нейтралітэту ў час савецка-польскай вайны, што гарантавала бяспеку часцям Чырвонай Арміі, а таксама спынення на сваёй тэрыторыі антысавецкіх оргаў і груп (уключаючы органы БНР). Такім чынам, адбылося афіцыйнае афармленне жамойцкіх тэрытарыяльных прэтэнзій на Віленскі край.

У 1920-ым годзе жамойты ўзялі за герб сваёй незалежнай дзяржавы варыянт гербу Вялікага Княства Літоўскага „Пагоня“. Аднак цалкам пераймаць сімволіку Вялікага Княства Літоўскага яны не сталі. На так званай „Вільнюскай канферэнцыі“ у 1917-ым годзе „летувіскі савет“ вынес пытанне аб дзяржаўным сцязе, і варыянт сцягу „Калоны“ Гедыміна, які прыблізна на мяжы XIII—XIV стагоддзяў быў запазычаны з „Трызуба“ полацкіх Рагвалодавічаў, не быў прыняты. На сходзе была сфармавана камісія па дзяржаўнаму сцягу, у якую ўваходзілі Джонас Басанавічус, Антанас Змуйдзінавічус і Тадас Даўгірдас, якія прадстаўлялі культурную эліту краіны. У выніку быў прыняты новы сцяг, што прадстаўляе краіну і зараз. Ён складаецца з трох гарызантальных палосак жоўтага, зялёнага і чырвонага колераў. Згодна з доктарам Басанавічусам, гэтыя колеры найбольш часта сустракаюцца ў жамойцкім фальклорным мастацтве. У наш час значэнні гэтых колераў растлумачваюцца наступным чынам: жоўты колер — гэта ўрадлівыя палі з пасевамі жыта; зялёны абазачае традыцыйную гасціннасць жыхароў краіны (таксама асацыюецца з прыродай); чырвоны — гэта кроў, якую пралілі продкі, абараняючы незалежнасць айчыны.

У міжваенным перыядзе горад Коўна выконваў функцыю сталіцы Летувіскай Рэспублікі, Вільня ж была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый Захаду Беларусі, працавалі беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцыі газет і часопісаў. Праўда, іх колькасць паступова змяншалася з-за шавіністычнай палітыкі польскіх уладаў. 28-га верасня 1939-га года была падпісана дамова паміж СССР і фашысцкай Германіяй аб дружбе і супольнай мяжы. Паводле яго, частку Польшчы, якая знаходзілася паміж Віслай і Бугам і паводле пакту Молатава-Рыбэнтропа павінна была перайсці пад савецкую ўладу, кіраўніцтва СССР саступіла немцам ўзамен на дазвол захопу Жамойцкай дзяржавы.

28-га верасня 1939-га года завяршыўся паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, у выніку чаго ўзнікла пытанне аб далейшым лёсе гэтай часткі нашай краіны. Беларускае грамадзянства Вільні было перакананае, што горад нарэшце будзе ў складзе беларускай дзяржавы. Жамойцкае насельніцтва горада складала 1.5%. Пачала выходзіць, як і ў іншых гарадах, савецкая гарадская газета, што мела назву „Віленская праўда“. Аднак 10-га кастрычніка 1939-га года па ініцыятыве Сталіна Вільня і Віленскі край, занятыя саветамі у час паходу ў Заходнюю Беларусь, былі перададзеныя Летувіскай Рэспубліцы. Узамен на тэрыторыю краіны быў упушчаны 20-тысячны кантынгент савецкіх войск і пачалося будаўніцтва ваенных базаў, што азначала пачатак прымусовага ўключэння маладой дзяржавы ў склад СССР. Нарком замежных спраў СССР Молатаў пракаментаваў гэтае рашэнне наступнымі словамі: „Мы ведаем, што большасць насельніцтва краю не літоўская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні літоўскага народу цесна звязаныя з горадам Вільня, і ўрад СССР уважаў за неабходнае шанаваць гэтыя маральныя фактары“. З гэтай пары пачалася татальная жамайцізацыя краю. Насельніцтва Вільні стала імкліва ўзрастаць закошт перасялення вяскоўцаў з этнічных жамойцкіх тэрыторый. Адбывалася гэта і дзякуючы прытоку рабочых рук у гаспадарку горада, і ў выніку наплыву масы чынавенства, паліцыі і войска. Становішча беларусаў тут сталася яшчэ горшае, чым пры паляках. Мэтай новых уладаў з’яўлялася выкараненне нежамойцкіх культуры і мовы з далучаных земляў. Пачаліся дэпартацыі насельніцтва, у тым ліку і беларускага, якое не было згодна з новымі парадкамі, выкараненне часта адбывалася таксама шляхам непрадастаўлення грамадзянства нежамойцкаму насельніцтву (нават тым, хто нарадзіўся ў Вільні). Жамойцкія улады сцвярджалі, што беларусы — гэта „страчаныя летувісы“. Пачалося масавае перапісванне прозвішчаў з дабаўленнем канчаткаў „–ас“,„–ус“,„–іс“ мужчынскім прозвішчам (напр., Міцкевіч – Міцкявічус, Верабей – Жвірбіліс), канчаткаў „–айтэ“ і іншых – жаночым (напрыклад, Астроўская – Астраўскайтэ). Да таго ж сярод летувісаў адсутнічаюць ліцвінскія прозвішчы: Літвак, Ліцвін, Літоўчанка, Літвінаў, Віленскі і г.д. Беспрацоўе сярод беларусаў павялічвалася, яны дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу. Тыя ж хто нарадзіўся па-за Віленшчынай, зусім не маглі атрымаць беларускае грамадзянства. Праводзілася пераймаванне амаль усіх населеных пунктаў краю і гораду (Трокі — Тракай, Друскенікі — Друскенінкай, Свянцяны — Швянчоніс, Лаварышкі — Лаварышкес і г. д.). У выніку тут не засталося амаль ніводнай беларускай назвы.

14-га чэрвеня 1940-га года Савецкі Саюз прадаставіў Жамойці ўльтыматум, у якім патрабаваліся ўвод дадатковых савецкмх войскаў і адпраўка кіраўніцтва ў адстаўку. На наступны дзень Летувіская Рэспубліка прыняла гэтыя ўмовы. 14—15-га ліпеня адбыліся выбары ў парламент па савецкай схеме (быў дапушчаны толькі адзін партыйны спіс), у якіх перамогу атрымаў „Блок працоўнага народу“, за які прагаласавала 99,19% удзельнікаў галасавання. 21-га жніўня новы парламент абвясціў Літоўскую ССР і накіраваў зварот ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай прыняць дзяржаву ў склад Савецкага Саюза, якая і была задаволена.
22-га чэрвеня 1941 года пачалася акупацыя краіны фашысцкай Германіяй, а ў 1944 пачалося яе вызваленне Чырвонай Арміяй. У запісцы Лаўрэнція Берыі Іосіфу Сталіну пасля вызвалення Віленскага краю чытаем: „Стаўленне насельніцтва да вызвалення Вільні з-пад нямецкай улады станоўчае. Насельніцтва выказвае задавальненьне, што імша ў касцёлах будзе цяпер служыцца па-польску, а не па-летувіску. Насельніцтва таксама спадзяецца, што Вільня будзе далучаная да Заходняй Беларусі — абы не да Летувы.“

Канчаткова знішчэнне беларускага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Жамойцкі ўрад, а менавіта міністр асветы Юстынас Жугжда не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, славуты музей імя Івана Луцкевіча, пракацілася новая хваля рэпрэсій супраць беларускай інтэлегенцыі, пачалі насаджацца польскія і расійскія школы, было наладжанае выданне газеты „Чэрвоны штэндар“ на польскай мове. Як і раней, шырока прапагандаваліся і ўсяляліся догматы, што беларусы-католікі — гэта палякі. Працягвалася перапісванне прозвішчаў на жамойцкі лад. У гэты перыяд у свеце цалкам укаранілася думка аб тым, што Летувіская Рэспубліка – адзіная праваспадкаемка Вялікага Княства Літоўскага.

© Я. Зубрыцкі

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Comments
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии