Найвышэйшым судом дзяржавы быў створаны ў 1581 г. Трыбунал Вялікага Княства, або Галоўны трыбунальскі суд. Ён складаўся з суддзяў (па двое ад павета), якіх шляхта штогод выбірала на сойміках. Выбранымі маглі быць толькі народжаныя ў Княстве асобы, якія валодалі маёнткамі і добра ведалі мясцовыя звычаі і права. Яны ў сваю чаргу шляхам […]
Дзяржаўны лад
У пачатковы перыяд ВКЛ складалася з удзельных княстваў, а таксама абласцей, змешчаных у федэратыўных адносінах з цэнтральнай уладай (Полацкая, Віцебская, Смаленская, Жамойцкая землі), і з тэрыторый уласна Літвы з часткай беларускіх земляў. Адмысловы аўтаномны статут мелі Кіеўская, Валынская і Падольская землі. Імі кіравалі князі – намеснікі. У XV у. Вітаўт […]
Эканамічны рост Першы падзел Рэчы Паспалітай паскорыў у ёй прагрэсіўныя пераўтварэнні. Іх правядзенню спрыяла тое, што Расея на нейкі час вывела з тэрыторыі нашай дзяржавы сваю армію. Ад сярэдзіны XVIII ст. у Вялікім Княстве, як у гарадах, так і ў вёсцы пачалося ажыўленне эканомікі. Пра гэта сведчыла павелічэнне экспаргу, у якім […]
Пасля выгнання Напалеона далейшы лёс Беларусі быў у значнай ступені абумоўлены барацьбой рускіх і палякаў за культурны ўплыў на беларускіх землях. I па першым часе палякі, узяўшы ўзамен зброі веды, паспяхова адбівалі “атакі” сваіх пераможцаў у мінулай вайне. Выяўлялася імкненне ператварыць землі былога Вялікага Княства Літоўскага ў польскую правінцыю. Урадавая […]
У канцы XIV ст. Польскае Каралеўства перажывала надзвычай цяжкі перыяд. У 1382 г. яно засталося без уладара, а каралеве Ядзьвізе споўнілася толькі трынаццаць гадоў. Польшча страціла Сілезію, Памор’е і выйсце да Балтыкі. Яна апынулася перад пагрозаю заваёвы немцамі і страты незалежнасці. Шмат хто з буйных польскіх феадалаў бачыў выйсце ў […]
Першы і другі Статуты дзяржавы Папярэднікам збораў нашых дзяржаўных законаў, якія ўвайшлі ў гісторыю як Статуты Вялікага Княства Літоўскага, быў Статут вялікага князя Казіміра, уведзены пасля ўзгаднення з Панамі-Радай у 1468 г. Ён датычыў найперш дзейнасці судоў і рэгламентаваў павіннасці землеўласніка. Збор законаў быў напісаны на дзяржаўнай беларускай мове, таму […]
У сярэдзіне XVI ст. Вялікае княства Літоўскае падзялялася на ваяводствы, а тыя – на паветы. Ваяводстваў было чатырнаццаць: Амсціслаўскае (Амсціслаўскі павет), Берасцейскае (Берасцейскі і Пінскі паветы), Брацлаўскае (Брацлаўскі і Вінніцкі), Віленскае (Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі), Віцебскае (Аршанскі, Віцебскі), Валынскае (Камянецкі, Луцкі, Уладзімірскі), Жамойцкае (Жамойцкая зямля), Кіеўскае (Кіеўскі, Мазырскі), Менскае (Менскі, Рэчыцкі), […]
Літоўская метрыка (канцылярская кніга) — скарочаная назва Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, збору “сшыткаў і кніг” вялікакняскай канцылярыі ХV-ХVІІІ стагоддзяў, з копіямі дакументаў, што выдаваліся ад імя вялікага князя (гаспадара), Паноў-Рады і соймаў. Дакументы падлягалі захаванню, неабмежаванаму ў часе. У складзе Метрыкі знаходзяцца агульназемскія і абласныя прывілеі, прывілеі гарадам і асобным […]
З канца XV ст. Маскоўскае княства, канчаткова вызваліўшыся ад золатаардынскай залежнасці, пачало больш актыўна збіраць пад свой кантроль усходнеславянскія землі. Ідэалагічным абгрунтаваннем гэтай палітыкі была місія абароны праваслаўнай веры. Ужо Васіль I Дзмітрыевіч стаў называць сябе Вялікім князем, васпанам Маскоўскім і «всея Русі». У 50-х гадах XV ст. адносіны паміж […]