Паводле меркавання многіх даследчыкаў, Полацк ўзнік на мяжы VIII-IX стст. як племянны цэнтр крывічоў. Знаходжанне Полацка на адгалінаванні гандлёвага шляху спрыяла таму, што да сярэдзіны IX ст. ён ператварыўся ў гандлёва-рамесніцкае паселішча. Найбольш старажытнымі помнікамі лічацца Полацкае гарадзішча (дзядзінец), якое паўстала на месцы гарадзішча насельніцтва днепра-дзвінскай культуры, і селішча (ля Чырвонага маста). Пашырана версія, што ў XI ст. дзядзінец горада быў перанесены на правы бераг Зах. Дзвіны пры ўпадзенні ў яе Палаты1.
Кансалідацыя групіроўкі крывічоў у Беларускім Падзвінні ўжо ў канцы VIII стагоддзя завяршылася утварэннем іх асобнага княства, цэнтрам якога стаў Полацак. Паколькі племянны цэнтр крывічоў знаходзіўся на Вялікім водным шляху (яго “полацкім” адгалінаванні) Полацк быў добра вядомы скандынавам і згадваецца ў іх старажытным эпасе пад назвай Pal(l)teskia, Pallteskioborg, што адлюстроўвае старажытнарускую форму “Полтескъ”. Так адна з данскіх хронік распавядае аб паходзе Фродэ на Русь і на Полацк (Palteska), дзе ў той час, як паведамляецца, правіў кароль Веспансінс. Напад на Полацк даследчыкі спрабуюць датаваць 850-мі гадамі2.
У летапісных крыніцах упершыню Полацк згадваецца пад 862 г. (“Аповесць мінулых часоў”) і звязана гэта з падзеямі, калі абраны на княжанне Рурык раздае сваім ярлам іншыя ўмацаваныя паселішчы (гарады), у ліку якіх Іпацьеўскі летапіс згадвае Полацк: “И прия власть Рюрик, и раздая мужем своемъ грады – овому Полотескъ, овому Ростовъ, другому Бѣлоозеро…”. Летапісец адзначыў, што Полацак, як і Смаленск, былі заснаваны крывічамі.
Пад 865 г. позні Ніканаўскі летапіс, па невядомых сёння крыніцах, згадвае, што прыйшоўшыя з вараг князі Аскольд і Дзір “воеваша полочанъ и много зла сътвориша”. Па іншых крыніцах, яны прыйшли сюды пасля таго, як не адважыліся напасці на Смаленск.
Пад 907 г. летапіс згадвае, што палачане былі настолькі моцныя, што бралі ўдзел у паходзе кааліцыі рускіх князёў на Канстанцінопаль. Ён нараўне з буйнейшымі цэнтрамі – Кіевам, Чарнігавым і Пераяслаўлем – атрымоўвае частку кантрыбуцыі3.
Пад 980 г. у летапісу згадваецца імя першага полацкага князя Рагвалода, які быццам бы прыйшоў з-за мора. У гэты час ішла зацятая барацьба за вялікакняжацкі пасад паміж сынамі Кіеўскага князя Святаслава Кіеўскім князем Яраполкам, Наўгародскім князем Уладзімірам. Кожны з іх імкнуўся мець Полацкае княства сваім саюзнікам. З гэтай мэтай Уладзімір вырашыў жаніцца на дачцы Полацкага князя Рагвалода Рагнедзе, але сустрэў з яе боку рашучую адмову. Тады Ўладзімір захапіў Полацак, забіў Рагвалода, сілай узяў сабе ў жонкі Рагнеду і стаў Вялікім Кіеўскім князем. У найбуйныя гарады ў якасці сваіх намеснікаў Уладзімір накіраваў сваіх сыноў. Яго сын ад Рагнеды Ізяслаў атрымаў Полацак.
Пасля смерці Ізяслава ў Полацку княжылі яго сыны і ўнукі. Найвышэйшага росквіту Полацкае княства дасягнула пры князю Брачыславе (1001-1044гг.) і Ўсяславе (Чарадзею) (1044-1101 гг.). Тым часам пашырэлі межы княства. Яно займала тэрыторыю цяперашняй Віцебскай вобласці, паўночную частку Менскай і некалькі суседніх раёнаў. У васальнай залежнасці ад княства былі землі, якія распасціраліся па ніжняй плыні Заходняй Дзвіны, дзе знаходзіліся гарады Кукенойс і Герцике. Палачане кантралявалі гандлёвы шлях «з вараг у грэкі», збіралі даніну з балцкіх плямёнаў.
Паміж Полацкам і Кіевам вялася барацьба, якая працягвалася з перапынкамі больш 100 гадоў. Полацкія князі двойчы займалі Ноўгарад, вялі барацьбу за Пскоў і Смаленск. У 106 7г. адбылася бітва на рацэ Няміга, ішла вайна з Уладзімірам Манамахам. У 1078 г. сын Манамаха Вялікі князь Кіеўскі Ізяслаў арганізаваў вялікі паход кааліцыі паўднёва-рускіх князёў супраць Полацка. Затым полацкая зямля распалася на ўдзельныя княствы: Полацкае, Менскае, Друцкае, Изяславское, Лагойскае і інш.
У другой палове XII у. ва ўсходнюю Прыбалтыку сталі пранікаць крыжакі. Продкі латышоў і эстонцаў да гэтага часу не мелі сваёй дзяржаўнасці і былі язычнікамі. Паўночная небяспека з боку нямецкіх крыжовых ордэнаў была замаскіравана місіянерскай дзейнасцю. У 1186 г. полацкі князь Уладзімір дазволіў немцу Мейнарду весткі хрысціянскую працу сярод падпарадкаваных Полацку ліваў. Крыжакоў цікавіла не гэтулькі місіянерства, колькі заваёва новых земляў у Прыбалтыцы.
У 1201 г. пры біскупе Асберте (з дазволу полацкага князя) была пабудавана крэпасць Рыга. У 1202 г. тут быў створаны пры дапамозе рымскага папы ордэн мечнікаў, які ў 1237 г. стаў звацца Лівонскім. З’яўленне нямецкіх крыжакоў у Прыбалтыцы стала пагражаць полацкім князям стратай гэтых земляў. Таму ўлетку 1203 г. лютва Полацкага князя Ўладзіміра Ўсяславіча абсадзіла нямецкія крэпасці Ікскюль і Гольм. Але гэты паход быў няўдалым. У 1208 г. крыжакі захапілі Кукенойс, у 1209 г. разрабавалі і спалілі Герцыке.
Каб супрацьстаяць небяспецы, Полацак і Віцебск усталявалі сувязь з Наўгародскай зямлёй, што дазволіла ім нанесці паразу шведам на Няве ў 1240 г., і 5 красавіка 1242 г. разбіць нямецкіх крыжакоў на Чудскім возеры. У 1260 г. літоўцы разам з рускімі і беларускімі войскамі нанеслі паражэнне крыжакам на возеры Дурбе. Такім чынам, кааліцыі ўсіх сіл паўночнай часткі Еўропы атрымалася абараніць сваю незалежнасць.
У Полацкім княстве існавала сістэма ўлады, пры якой разам з князем вялікая роля належала вечу – агульнаму сходу палачанаў. На ім разглядаліся найбольш важныя грамадскія і дзяржаўныя справы. Полацкае веча мела права прызначаць князя і пазбаўляць яго ўлады. Ад імя князя і полацкага епіскапа яно падпісвала дамовы з іншымі гарадамі і дзяржавамі. Закладзеныя тады дэмакратычныя традыцыі захоўваліся ў Полацку на працягу некалькіх стагоддзяў.
ХРАНАЛОГІЯ АСНОЎНЫХ ПАДЗЕЙ | |
---|---|
Сярэдзіна X ст. | Утварэнне Полацкага княства, першай сгаражытнабеларускай дзяржавы. |
Каля 980 г. | Летапісныя звесткі пра князя Рагвалода. |
988-1001 гг. | Княжанне ў Полацку Ізяслава. |
992 г. | Утварэнне Полацкай епархіі. |
1003-1044 гг. | Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча. |
1044-1101 гг | Княжанне Усяслава Чарадзея. |
1050-1055 гг. | Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора. |
- Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: “Беларуская энцыклапедыя” імя Патруся Броўкі, 2009
- Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 1). Мінск: выд. “І. П. Логвінаў”, 2007
- Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 1. Москва: “Наука”, 2006