Безумоўна, найважнейшымі падзеямі ў манатонным жыцці шляхецкай сям’і быў прыезд гасцей і адзначэнне святаў. Да гэтых падзей рыхтаваліся доўга і старанна. Увага надавалася не толькі святочнаму сталу, але і забавам. З тых часоў сутнасць святочнага стала не змянілася – галоўнай “прысутнай асобай” на ім былі самыя розныя алкагольныя напоі. Іх […]
Насельніцтва
Пасля ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага нашыя продкі нейкі час яшчэ працягвалі традыцыйна называць сябе па найменні колішніх дзяржаваў-земляў – «палачане», «віцябляне», «случане». Аднак у свядомасці і ў пісьмовых крыніцах пачалі сцвярджацца новыя назовы, якія адлюстроўвалі жыццё ў агульнай дзяржаве. Доўгі час існавалі дзве асноўныя формы самаазначэння нашых продкаў: «Русь» («русіны») […]
Пачатак фармаванню беларускай народнасці быў пакладзены ў перыяд існавання звязаў плямёнаў і стварэнні на тэрыторыі Беларусі Полацкага, Тураўскага, Смаленскага і іншых княстваў. Уваходжанне беларускіх земляў у склад Вялікага княства Літоўскага стварыла ўмовы для далейшага фармавання беларускай народнасці. Неабходнасць сумеснага супрацьстаяння агрэсіі крыжакоў і мангола-татараў і ўваходжанне беларускіх земляў у склад ВКЛ, спрыяла пераадоленню феадальнай […]
Шэсць стагоддзяў жывуць на беларускай зямлі татары, якія рознымі шляхамі прыйшлі сюды са стэпаў Паволжа і Крыму. Тут іхняя радзіма, гэтую зямлю іхнія продкі разам з беларусамі, палякамі і літоўцамі баранілі ад ворагаў. Нашчадкі ардынцаў носяць імёны татар-мусульман, хаця чатырыста гадоў таму перайшлі на польскую і беларускую мовы. Сёння іх […]
3 канца 3-га тысячагоддзя да н. э. і да IV-V ст. нашай эры этнічны склад насельніцтва Беларусі значна змяніўся. У гэты час на ўсёй тэрыторыі Беларусі рассяліліся індаеўрапейцы, якія асімілявалі папярэдняе насельніцтва. Большую частку тэрыторыі Беларусі, асабліва паўночнай і цэнтральнай, у эпоху ранняга металу займала ўжо індаеўрапейскае насельніцтва балцкай галіны […]
У познім неаліце, i асабліва ў бронзавым веку шырока распаўсюдзілася земляробства. Аднак на спрэе залесеных землях ім займацца было цяжка. Давялося высякаць лясы i хмызняк. А гэта ў сваю чаргу запатрабавала вялікай колькасці крамянёвых сякер. Крэменю, што сустракаецца на паверхні, даволі шмат на Беларусі, асабліва на захадзе i на Пасожжы. Аднак такі матэрыял […]
12-10 тыс. гадоў таму завяршыўся ледніковы перыяд, а з ім і палеаліт. Наступіла эра мезаліту, якая доўжылася да V-IV тысячагоддзяў да н.э. Клімат, раслінны і жывёльны свет патроху набывалі падобны да сучаснага аблічча. Тундра саступае сваё месца глухім лясам. Складваецца падобнае да сёняшняга занальнае размеркаванне расліннасці. Ужо на працягу апошняга […]
6-5 тыс. гадоў назад (~ IV тысячагоддзе да н. э.) у гісторыі першабытнага насельніцтва Беларусі распачаўся заключны этап каменнага веку — новы каменны век, або неаліт (па-грэчаску «νεος» — новы). Ён працягваўся каля 2 тыс. гадоў i характарызаваўся важнымі зменамі ў жыцці нашых продкаў. У неаліце навучыліся ляпіць гліняны посуд, […]
Славяне вылучыліся з індаеўрапейскай этнічнай групы ў самастойную прыкладна да сярэдзіны I тысячагоддзя да н.э. Масавыя міграцыі людзей у эпоху Вялікага перасялення народаў ( III-VII ст. н.э.) уплывалі і на рухомасць славян. У V-VI стагоддзях н.э. яны з’явіліся на Балканах, адкуль пачалі рухацца ў бок багатых рымскіх правінцый і на […]