6-5 тыс. гадоў назад (~ IV тысячагоддзе да н. э.) у гісторыі першабытнага насельніцтва Беларусі распачаўся заключны этап каменнага веку — новы каменны век, або неаліт (па-грэчаску «νεος» — новы). Ён працягваўся каля 2 тыс. гадоў i характарызаваўся важнымі зменамі ў жыцці нашых продкаў. У неаліце навучыліся ляпіць гліняны посуд, […]
Насельніцтва
Славяне вылучыліся з індаеўрапейскай этнічнай групы ў самастойную прыкладна да сярэдзіны I тысячагоддзя да н.э. Масавыя міграцыі людзей у эпоху Вялікага перасялення народаў ( III-VII ст. н.э.) уплывалі і на рухомасць славян. У V-VI стагоддзях н.э. яны з’явіліся на Балканах, адкуль пачалі рухацца ў бок багатых рымскіх правінцый і на […]
Радзімічы – этнічная супольнасьць, якая ў эпоху рассялення славян і ранняга сераднявечча пражывала ў міжрэччы вярхоўя Дняпра і ракі Сож і якая вядомая з летапісных крыніц як славянская. Шэраг даследчыкаў, між тым, аналізуючы вынікі археалагічных даследаванняў, выказваюць меркаванне аб балцкіх вытоках супольнасці, якая пазней была славянізавана. Разам з крывічамі і […]
Жыццё сялян, самага шматлікага саслоўя ў ВКЛ, уяўляла сабой цэласны комплекс асабістых, сваяцка-суседскіх, бытавых, прыродных, эканамічных, сацыяльных, прававых, ваенна-палітычных, рэлігійных, светапоглядных фактараў. У дакументах 14—1-й пал. 16 ст. сялян ВКЛ звычайна называлі «людзі», «смерды», «мужыкі», «падданыя», «хлопы» (апошнія 2 назвы сталі асноўнымі ў 17-18 ст.); у Жамойці ў 13-16 ст. […]
Сацыяльна-эканамічнай асновай развіцця беларускіх земляў у сярэднявечную эпоху з’яўлялася сельская гаспадарка. Вярхоўным уласнікам зямлі быў вялікі князь. Значным зямельным фондам валодалі былыя князі і сваякі князя, якіх звалі магнатамі. За ваенную і грамадзянскую службу князь надзяляў людзей зямлёй у часовае ці сталае карыстанне. Гэтых людзей звалі баярамі, а з XV […]
У Маскоўскай дзяржаве спрадвеку панавалі парадкі, пры якіх не дазвалялася аніякага рэлігійнага або іншага вальнадумства, а чалавечае жыццё зусім не мела каштоўнасці. Нават самыя знакамітыя баяры мусілі называць сябе “холопами государевыми”. Вялікае Княства Літоўскае ў адрозненне ад усходняга суседа, было краінай верацярпімаю. Хоць часам сутычкі паміж вернікамі розных канфесій і […]
Само сабой зразумела, што масавы і неаднаразовы прыліў славянаў на тэрыторыю балтаў не мог не прывесці да своеасаблівай этнічнай рэвалюцыі. Менавіта з часу прыходу славянаў на тэрыторыю Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіццё. У сучаснай гістарычнай навуцы дамінуе думка, што […]
Каля 1 млн гадоў назад на планеце пачалася эпоха Вялікіх зледзяненняў. У выніку на тэрыторыі Беларусі істотна змяніўся жывёльны і раслінны свет. У лясах усё большае месца займаюць хвойныя пароды дрэў. Сярод іх знаходзілі сховішча і нажыву лясныя быкі, ласі, мядзведзі, ваўкі, коні, бабры. Праўда, трапляліся і незвычайныя для нас […]
У VII стагоддзі да н.э. на тэрыторыі Беларусі бронзавы век змяніўся жалезным. Тым часам нашы продкі навучыліся здабываць з балотнай руды жалеза і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгожанні. Гэта сыравіна распаўсюджана ў шматлікіх месцах, таму жалеза атрымлівалі шмат і яго хапала для стварэння самых розных рэчаў – сякер, сярпоў, нажоў, наканечнікаў стрэл і […]