Галоўныя рысы Полацкай архітэктурнай школы пачалі фарміравацца на аснове і пад уплывам візантыйска-кіеўскіх традыцый. Але ўжо ў 1-й палове XII ст. мураванае будаўніцтва ў княстве пайшло па іншым, чым у Кіеве, шляху. 3 аднаго боку, яму характэрна захаванне архітэктурных форм, ад якіх ужо ў пачатку XII ст. адмовіліся ў Кіеве […]
Полацк
Цэнтрам першага скандынаўскага княства на абшарах сучаснай Беларусі стаўся Полацк. З вікінгамі-русамі наўпрост звязана з’яўленне места Полацкага ў гісторыі. Першае паведамленне пра Полацак датуецца 862 г., калі варажскі конунг Рурык (Rorik) аддаў умацаванае паселішча Полацкае аднаму са сваіх ярлаў: «овому Полотеск, овому Ростов, другому Белоозеро» [Paszkiewicz 1963:151]. Падкрэслiм, што найбольш […]
Як вядома, абшары Полацкай і Кіеўскай Русі вікінгі ўважалі за «Вялікую» альбо «Халодную» Швецыю. У адрозненне ад часткі сучасных шведскіх даследчыкаў якія часам ня ўзгадваюць Полацкага княства ў сваіх працах, не пазначаючы яго на мапах Вялікага Усходняга шляху, вікінгі добра ведалі першую сталіцу Беларусі. У сагах Полацк вядомы як Palteskia/Палтеськ’я. Назоў […]
Эбсторфская карта (ням. Ebstorfer Weltkarte) створаная каля 1284 года (паводле іншых звестак, у 1240 годзе) круглая (дыяметр каля 3,5 м) каляровая карта вядомага свету на пергаментным аркушы агульнай плошчай 13 м². Стварэнне гэтай карты XIII стагоддзя звычайна звязваецца з імем Гервасія Тыльберыйскага, кіраўніка Эбстарфскага манастыра (на поўдзень ад Гамбурга), у якім яна […]
У ХIII ст. знешнепалiтычныя ўмовы развiцця шматлiкiх ўсходнеславянскiх дзяржаў ускладнiлiся. 3 захаду на славянскі свет распачалі націск крыжакі, з усходу і поўдня смяротную небяспеку неслі мангола-татарскія орды. Калi заваяванне манголамi Усходняй Еўропы праводзiлася “па-варварску”, з прымяненнем сiлы пры поўнай адсутнасцi якiх бы там нi было палiтычных сродкаў, то паўночная небяспека з […]
Паводле меркавання многіх даследчыкаў, Полацк ўзнік на мяжы VIII-IX стст. як племянны цэнтр крывічоў. Знаходжанне Полацка на адгалінаванні гандлёвага шляху спрыяла таму, што да сярэдзіны IX ст. ён ператварыўся ў гандлёва-рамесніцкае паселішча. Найбольш старажытнымі помнікамі лічацца Полацкае гарадзішча (дзядзінец), якое паўстала на месцы гарадзішча насельніцтва днепра-дзвінскай культуры, і селішча (ля […]
Найбольш раннiя сляды гарадскога жыцця, што датуюцца IX— X стст., выяўлены ў Полацку i Вiцебску. Пра узнiкненне беларускiх гарадоў мы даведваемся з летапiсаў, якiя змяшчаюць упамiнанне пра iх у сувязi з рознымi палiтычнымi цi рэлiгiйнымi падзеямi. 3 IX па XIII ст. пiсьмовыя крынiцы называюць больш за 40 гарадоў на тэрыторыi […]