Крывы горад Летувіскія гісторыкі трымаюцца думкі, нібыта Вільню заснаваў вялікі князь Гедзімін. Гэта не болей як прыгожая легенда, якая не вытрымлівае праверкі гістарычнымі фактамі. Ужо ў XI ст. на месцы сучаснай Вільні існавала заснаванае крывічамі гарадское паселішча, што першапачаткова называлася Крывым горадам. Славянскае паходжанне меў і пазнейшы назоў – ад ракі […]
Перыяд ВКЛ
1230 – 1263 гг. З узрастаннем пагрозы нямецкай экспансіі для Літвы ўсё больш актуальнай стала неабходнасць аб’яднання і пошук саюзніка ў суседніх рускіх княствах. З другога боку, рэальная небяспека стаць чарговай ахвярай мангола-татараскага нашэсця і тым самым падзяліць горкі лёс іншых зямель Русі, штурхнула суседнія з Літвой беларускія княствы да […]
На самым пачатку восені 1514 г. маскоўскія ваяводы з велізарным 80-тысячным войскам наблізіліся да Воршы. Тут 8 верасня, у дзень нараджэння Дзевы Марыі, на рацэ Крапіўне і адбылася вырашальная бітва. Маючы амаль трохразовую колькасную перавагу над Астрожскім, ваяводы Чаляднін і Булгакаў-Голіца не сумняваліся ў лёгкай перамозе. Яны лічылі,што здольныя разбіць […]
Мы даўно ўжо прызвычаіліся выкарыстоўваць у якасці плацежнай валюты рублі. Між тым слова рубель азначае толькі адсечаны (адрублены) кавалак металічнага злітку (грыўны). Гэта быў далёка не адзіны плацежны сродак нашых продкаў. У ВКЛ у розныя часы дзейнічалі Берасцейскі, Тыкоцінскі, Мітаўскі і іншыя манетныя двары, апроч, безумоўна, рэгулярнага Віленскага.У 2-й пал. […]
На паўднёвых межах Вялікага Княства Літоўскага было неспакойна. Адтуль зноў і зноў нападалі татары. Яны стварылі велізарную дзяржаву — ад Заходняй Сібіры да Дуная і трымалі ў васальнай залежнасці рускія і ўкраінскія княствы. У 1223 г. на рацэ Калцы пры паўночным узбярэжжы Азоўскага мора адбылася першая сутычка аб’яднаных усходнеславянскіх і палавецкіх […]
Прыняўшы ад паслоў валадара Вялікага Княства Літоўскага лісты з просьбаю пра апеку, папа рымскі даў згоду і накіраваў у Новагародак булу, дзе называў Міндава (Міндоўга) каралём, а ягоную дзяржаву – каралеўствам. У другой буле, адрасаванай рыжскаму, дорпацкаму (дэрпцкаму) і эзэльскаму біскупам, найвышэйшы кіраўнік каталіцкай царквы прасіў дапамагчы «каралю літоўскаму, які […]
«Пагоня» — герб Вялікага Княства Літоўскага, які атрымаў статус дзяржаўнага ў час княжання Вітаўта Вялікага. Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў. Уяўляе сабой выяву ўзброенага воіна на белым кані на чырвоным шчыце. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — белы, чырвоны альбо сіні шчыт з залатым шасціканцовым крыжом. З левага […]
Грунвальдская бітва 1410 г., вырашальная бітва Вялікай вайны 1409-1411 гг. паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога. Бітва адбылася 15 ліпеня 1410 каля населеных пунктаў Грунвальд і Таненберг на тэрыторыі ордэна (цяпер Вармінска-Мазурскае ваяв., Польшча). План бітвы быў распрацаваны польскім каралём Ягайлам і вялікім князем літоўскім […]
Прагнучы прарвацца ла Балтыйскага мора, Маскоўская дзяржава ў 1558 г. напала на Інфлянты (Лівонію) – канфедэрацыю з пяці прыбалтыйскіх княстваў. Войскі Івана IV захапілі Нарву і Дорпат (Тарту). Спадзеючыся на падтрымку, інфлянцкі магістр прызнаў сябе васалам Вялікага Княства Літоўскага. Гетман Мікалай Радзівіл Руды павёў ліцьвінскія палкі на дапамогу суседзям. У […]